Дызайн «Азбука беларускага арнаменту» (PDF)
Афлайн- і анлайн-крама Symbal.by пад ціскам шматлікіх праверак спынілі сваю працу. На нашым сайце мы пакінулі некалькі электронных тавараў з сыходнымі макетамі і дызайнамі ў pdf-файлах, якія раней былі рэальнымі рэчамі: кнігі, паштоўкі, торбы, цішоткі ды іншае.
Вы можаце выбраць пэўную колькасць такіх тавараў і аплаціць карткай ці праз PayPal з любой краіны. Аплочаныя файлы будуць даступныя ў асабістым кабінеце.
Набываючы гэтыя электронныя тавары — вы дапамагаеце нашай камандзе ў мінімальным фармаце працягваць сваю дзейнасць, весці сацыяльныя сеткі, аплочваць штрафы ды іншыя выдаткі для захавання кампаніі.
Чаму зачынілася крама чытайце тут.
Увага! Калі вы хочаце падтрымаць нас і за адзін тавар аплаціць большую суму, то выбярыце патрэбную колькасць, якая адпаведна будзе памнажацца на кошт тавара.
«Азбука беларускага арнаменту» — адзін з самых папулярных дызайнаў Symbal.by, які друкаваўся на паштоўках і торбах. 16 сімвалаў беларускага арнаменту з агульнымі значэннямі, якія ўзятыя з сайту ornaments.shuma.by: агонь, багацце, вясна, душа, жыццё, зямля, краса, маладосць, насенне, продкі, росквіт, сонца, сям’я, ураджай, чысціня, энергія.
Выкарыстанне дызайну дазваляецца у некамерцыйных мэтах.
Славутае батальнае палатно, намаляванае ў XVI стагоддзi, паказвае гiстарычную перамогу лiтоўска-польскага войска 8 верасня 1514 года над маскавітамі. Вялікі памер 50х70 см падорыць вам некалькi захапляльных гадзiн над збiраннем гэтага незвычайнага пазла.
Алічбаваная выцінанка «Дудары» раней выкарыстоўвалася намі для прынтоў на цішотках, а цяпер вы можаце выкарыстоўваць гэты дызайн у некамерцыйных мэтах — пампуйце сыходны вектарны файл.
Алічбаваны ўзор слуцкага поясу, які можна выкарыстоўваць у некамерцыйных мэтах для вырабу сувенірнай прадукцыі, адзення, стварэння новых дызайнаў і іншых творчых мэтаў.