fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Як зрабіць замову на сайце

На нашым сайце вы можаце зрабіць замову анлайн, і мы даставім яе кур’ерам у любую кропку Беларусі або поштай за мяжу. Для таго, каб зрабіць замову, вам трэба:

1. Знайсці неабходны вам тавар. Зрабіць гэта можна, скарыстаўшыся рубрыкамі сайта або праз пошук (іконка лупыў верхнім правым куце).

2. Абраць неабходныя параметры (калі гэта патрэбна) і колькасць тавара на яго старонцы.

3. Націснуць кнопку «У кошык».

4. Калі вы хочаце працягнуць пакупкі, націсніце адпаведную кнопку ў акенцы, якое адкрыецца пры дадаванні тавара. Калі вы ўжо зрабілі ўсе пакупкі і хочаце перайсці да афармлення замовы, націсніце «Аформіць замову».

5. Перайсці на старонку афармлення замовы можна ў любы момант, націснуўшы іконку торбыў верхнім левым куце экрана.

6. На старонцы афармлення замовы можна выдаліць непатрэбныя тавары (калі вы перадумалі) ці памяняць іх колькасць. Калі вы маеце промакод, увядзіце яго ў адпаведнае поле і націсніце «Ужыць промакод»

7. Сайт аўтаматычна падлічвае суму вашай замовы. Націсніце кнопку «Аформіць замову за … руб», калі вы ўпэўненыя, што абралі ўсе неабходныя вам тавары.

8. На старонцы, што адкрыецца, абярыце патрэбны вам спосаб дастаўкі.


 

Магчымыя спосабы дастаўкі

• Самавывазам з нашай крамы (пр-т Машэрава, 18) бясплатна;

• Дастаўка кур’ерам па Мінску — 8 рублёў;

• Дастаўка поштай па Беларусі — 7 рублёў;

• Бясплатная дастаўка па Мінску і Беларусі — бясплатна, дзейнічае пры замове на суму ад 55 рублёў;

• Дастаўка поштай па ўсім свеце — кошт залежыць ад вагі пасылкі.


9. Запоўніце ўсе палі ў раздзеле «Дэталі аплаты». Увага! Абавязкова ўкажыце сваё імя па бацьку — гэта патрэбна для кур’ерскай службы.

10. Абярыце зручны вам спосаб аплаты.

11. Пераправерце яшчэ раз усе дадзеныя. Калі вы ўпэўненыя, што ўсе яны правільныя, націскайце «Пацвердзіць замову».

 12. Віншуем: замова зроблена!

Вы будзеце праінфармаваны пра тое, што ваша замова прынята, SMS-паведамленнем і лістом на электронны адрас. Таксама вы атрымаеце паведамленне, калі замова будзе сфармавана ці адпраўлена.

Калі вы зарэгістраваныя на сайце, вы можаце заўжды праглядзець спіс сваіх замоваў у асабістым кабінеце. Каб туды патрапіць, націсніце іконку чалавечка  ў верхнім левым куце сайта.

— —

Калі ў вас усё адно ўзніклі праблемы, вы можаце звярнуцца да анлайн-кансультанта ці патэлефанаваць на нумарах:

+375 (29,33,25) 651-18-18 

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.