Маляванка для творчасці і натхнення «Мая Радзіма Беларусь» (PDF)
Афлайн- і анлайн-крама Symbal.by пад ціскам шматлікіх праверак спынілі сваю працу. На нашым сайце мы пакінулі некалькі электронных тавараў з сыходнымі макетамі і дызайнамі ў pdf-файлах, якія раней былі рэальнымі рэчамі: кнігі, паштоўкі, торбы, цішоткі ды іншае.
Вы можаце выбраць пэўную колькасць такіх тавараў і аплаціць карткай ці праз PayPal з любой краіны. Аплочаныя файлы будуць даступныя ў асабістым кабінеце.
Набываючы гэтыя электронныя тавары — вы дапамагаеце нашай камандзе ў мінімальным фармаце працягваць сваю дзейнасць, весці сацыяльныя сеткі, аплочваць штрафы ды іншыя выдаткі для захавання кампаніі.
Чаму зачынілася крама чытайце тут.
Увага! Калі вы хочаце падтрымаць нас і за адзін тавар аплаціць большую суму, то выбярыце патрэбную колькасць, якая адпаведна будзе памнажацца на кошт тавара.
Кніжнымі хітамі апошніх гадоў у Еўропе і Амерыцы сталі размалёўкі для творчасці і натхнення (маляванкі для дарослых). У анлайн-крамах яны займаюць першыя радкі продажаў, а ў традыцыйных кніжных — лепшыя месцы на паліцах. Размалёўкі сталі новай арт-тэрапіяй і модным хобі людзей па ўсім свеце.
«Мая Радзіма Беларусь» — гэта маляванка па-беларуску для творчасці, натхнення і адпачынку, вынік калектыўнай працы каманды Symbal.by, беларускіх мастакоў, дызайнераў, паэтаў і выдаўцоў.
Выданне складаецца з чорна-белых малюнкаў і вершаў беларускіх паэтаў. Пасля размалёўкі гатовыя працы можна змясціць у рамку ды разнастаіць малюнкам інтэр’ер вашага дому ці зрабіць цудоўны творчы падарунак родным і сябрам.
Адна з цікавостак, якая распачынае кнігу, — малюнак Алены Шаліма «Радавод». Мець радавод варта кожнаму шчыраму беларусу, які шануе продкаў і ведае гісторыю свайго роду ды краю. «Радавод» не толькі можна размаляваць, але і выканаць заданне для гэтага малюнка: «У каранях дрэва напішы імя і прозвішча, на камлі намалюй герб свайго роду, а на галінках пазнач бацькоў, дзядуль, бабуль і так далей».
«Мая Радзіма Беларусь» — арт-тэрапія па-беларуску! МРБ — гэта Беларусь з яе традыцыямі, сімваламі, святамі, мовай, прыродай, спадчынай, адметнасцямі пад адной вокладкай. МРБ — гэта душа нашай краіны, якую мы адмыслова пакінулі чорна-белай, каб кожны ўладальнік гэтай кнігі зрабіў яе каляровай, якой бачыць і адчувае сам.
МРБ — гэта Беларусь з яе традыцыямі, сімваламі, святамі, мовай, прыродай, спадчынай, адметнасцямі пад адной вокладкай. МРБ — гэта душа нашай краіны, якую мы адмыслова пакінулі чорна-белай, каб кожны ўладальнік гэтай кнігі зрабіў яе каляровай, якой бачыць і адчувае сам.
Вазьміце каляровыя ручкі, алоўкі ці фламастэры і паглыбляйцеся ў таямнічы ды творчы свет Маёй Радзімы Беларусі! Кожны малюнак стане ўнікальным творам мастацтва з беларускім каларытам. Каляровую працу вы зможаце змясціць у рамку ды разнастаіць ёю інтэр’ер вашага дому. А калі не будзе шкада растацца, то вашыя малюнкі стануць цудоўнымі падарункамі для родных і сяброў.
Дзяліцеся працэсам і вынікамі вашай творчасці ды глядзіце як атрымліваецца ў іншых па хэштэгу #МРБ ў сацыяльных сетках!»
Дзіцячая кніга «Чароўныя назвы», у якой сабраны 200 аўтарскіх беларускамоўных загадак, вершы і казкі Юрыя Несцярэнкі.
Алічбаваная выцінанка «Купалінка» раней выкарыстоўвалася намі для прынтоў на цішотках, а цяпер вы можаце выкарыстоўваць гэты дызайн у некамерцыйных мэтах — пампуйце сыходны вектарны файл.
«Азбука беларускага арнаменту» — адзін з самых папулярных дызайнаў SYMBAL.BY, які друкаваўся на паштоўках і торбах.