Дзевяць алічбаваных беларускіх арнаментаў (PDF)
Афлайн- і анлайн-крама Symbal.by пад ціскам шматлікіх праверак спынілі сваю працу. На нашым сайце мы пакінулі некалькі электронных тавараў з сыходнымі макетамі і дызайнамі ў pdf-файлах, якія раней былі рэальнымі рэчамі: кнігі, паштоўкі, торбы, цішоткі ды іншае.
Вы можаце выбраць пэўную колькасць такіх тавараў і аплаціць карткай ці праз PayPal з любой краіны. Аплочаныя файлы будуць даступныя ў асабістым кабінеце.
Набываючы гэтыя электронныя тавары — вы дапамагаеце нашай камандзе ў мінімальным фармаце працягваць сваю дзейнасць, весці сацыяльныя сеткі, аплочваць штрафы ды іншыя выдаткі для захавання кампаніі.
Чаму зачынілася крама чытайце тут.
Увага! Калі вы хочаце падтрымаць нас і за адзін тавар аплаціць большую суму, то выбярыце патрэбную колькасць, якая адпаведна будзе памнажацца на кошт тавара.
Дзевяць алічбаваных беларускім арнаментаў, якія можна выкарыстоўваць для вырабу сувенірнай прадукцыі, адзення, стварэння новых дызайнаў і любых творчых мэтаў. З гэтых дызайнаў і легендарнай вышымайкі распачала сваю гісторыю ў 2014 годзе крама Symbal.by.
Алічбаваная выцінанка «Зубр» раней выкарыстоўвалася намі для прынтоў на цішотках, а цяпер вы можаце выкарыстоўваць гэты дызайн у некамерцыйных мэтах — пампуйце сыходны вектарны файл.
Дзіцячая кніга «Чароўныя назвы», у якой сабраны 200 аўтарскіх беларускамоўных загадак, вершы і казкі Юрыя Несцярэнкі.
Алічбаваная выцінанка «Лёля» раней выкарыстоўвалася намі для прынтоў на цішотках, а цяпер вы можаце выкарыстоўваць гэты дызайн у некамерцыйных мэтах — пампуйце сыходны вектарны файл.