Цішотка мужчынская з вашым прынтом па індывідуальнай замове

90,00 

Надрукуем цішотку з вашым прынтом па індывідуальнай замове.

Код тавара: SMBPR1 Катэгорыі: , ,

Пазначаны кошт за 1 (адну) штуку. Для аптовых замоў прадугледжаныя зніжкі, а таксама шырокая сетка колераў і мадэляў цішотак. Каб даведацца кошт на партыю, звярніцеся да нас любым зручным спосабам.

Выявы наносім метадам прамога друку на тканіне — DTG (Direct to Garment) — на абсталяванні Kornit Digital з выкарыстаннем экалагічных чарнілаў.

  • Матэрыял: 100% бавоўна;
  • Шчыльнасць тканіны: 180 г/м²;
  • Крой: класічны (без бакавых швоў);
  • Вобласць друку: спераду — 380 × 450 мм | ззаду — 380 × 450 мм;
  • Сертыфікаты: OEKO-TEX STANDARD 100; U.S. Cotton Trust Protocol.

Калі ласка, дашліце нам макет для друку адказам на электронны ліст, які вы атрымаеце пасля афармлення замовы.

Рэкамендацыі па падрыхтоўцы файлаў
  • Стварайце файлы ў каляровым профілі sRGB.
  • Рыхтуйце макеты ў маштабе 1:1 адносна рэальнага памеру друку.
  • Захоўвайце файлы ў фармаце PNG з разрозненнем не менш за 150 DPI. Больш высокае разрозненне, напрыклад 300 DPI, забяспечыць больш якасны вынік.
  • Пазбягайце выкарыстання напаўпразрыстых элементаў і элементаў са зніжанай празрыстасцю.

Распрацоўка макета не ўваходзіць у кошт.

Звярніце ўвагу: мы не можам гарантаваць ідэальнага супадзення колераў макета і надрукаванай выявы. Каб звесці адрозненні да мінімуму, пераканайцеся, што ваш экран адкалібраваны, і выкарыстоўвайце каляровы профіль sRGB пры стварэнні макетаў.

Колер

Белы, Чорны, Шэры

Памер

S, M, L, XL, XXL, 3XL, 4XL, 5XL