Мікіта Броўка

Мікіта Броўка

Сузаснавальнік і кіраўнік SYMBAL.BY. Нарадзіўся 18 жніўня 1993 году ў Мінску. Публікаваўся ў выданнях «Новы Час», «Наша Ніва», «Беларускі Партызан» ды іншых. Працаваў шэф-рэдактарам сайта «Арт Сядзібы». Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Беларуская мова анлайн: карысныя сэрвісы, пра якія варта ведаць

Шукаеце беларускі слоўнік анлайн, перакладчык з рускай на беларускую, сэрвіс праверкі правапісу або даведнік па беларускай мове? Падрыхтавалі для вас падборку карысных анлайн-сервісаў — захавайце, каб заўсёды пісаць па-беларуску правільна і ўпэўнена!