Вы можаце звязацца з намі тут 24/7:
Як зрабіць замову?
Вы можаце аформіць замову праз сайт, або звязацца з намі ў Telegram. Мы спытаем неабходную інфармацыю для афармлення замовы і дамовімся пра дастаўку.
Мы працуем толькі анлайн. У нас няма самавывазу і фізічнай крамы. Калі замову трэба атрымаць максімальна хутка і стандартныя тэрміны дастаўкі вам не падыходзяць, калі ласка, напішыце нам у Telegram і мы падбярэм для вас індывідуальнае рашэнне.
Як працуе дастаўка па Польшчы?
Пры замове на суму ад 99 zł дастаўка па Польшчы і ўсім свеце бясплатная.
| Спосаб | Тэрмін* | Замова да 99 zł | Замова ад 99 zł |
|---|---|---|---|
| Пачкамат/пункт выдачы InPost | 1-2 дні | 17 zł | Бясплатна |
| Паштамат/пункт выдачы DPD | 1-3 дні | 15 zł | Бясплатна |
| Кур`ер InPost | 1-2 дні | 20 zł | Бясплатна |
Звяртаем вашу ўвагу, што калі вы не паспееце своечасова забраць пасылку з пачкамата ці пункта выдачы, яна вернецца да нас назад. Паўторную дастаўку аплочвае пакупнік. Каб гэтага не адбылося, вы можаце самастойна падоўжыць тэрмін захоўвання пасылкі праз мабільнае прыкладанне або асабісты кабінет службы дастаўкі.
Як працуе дастаўка поштай за межы Польшчы (Global Express)?
Пры замове на суму ад 99 zł дастаўка па ўсім свеце бясплатная.
Дастаўка замоў, сума якіх менш за 99 zł, каштуе 39-49 zł (у залежнасці ад краіны прызначэння).
Дастаўка ў іншыя краіны свету (акрамя Расеі) ажыццяўляецца поштай, з дапамогай паслугі Global Express. Мы дашлем трэк-нумар для адсочвання на ваш адрас электроннай пошты пасля падрыхтоўкі замовы да адпраўкі. Адсачыць пасылку можна на сайце мясцовай паштовай службы вашай краіны.
Сярэдні тэрмін дастаўкі — 7-14 працоўных дзён з моманту адпраўкі, больш дакладныя арыентаваныя тэрміны дастаўкі можна даведацца тут.
Пры дастаўцы за межы ЕС адказнасць за мытныя пошліны, падаткі на ўвоз і іншыя абавязковыя плацяжы, звязаныя з атрыманнем замовы, нясе пакупнік.
Замаўляючы дастаўку ў Беларусь, вы падцвярджаеце, што разумееце і прымаеце на сябе ўсе магчымыя рызыкі, звязаныя з атрыманнем замовы. У тым ліку сюды ўваходзяць дзеянні дзяржаўных органаў, праз якія атрыманне замовы на рукі стане немагчымым або прывядзе да прыцягнення вас да адказнасці ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і правапрымяняльнай практыкай, якая склалася ў Беларусі.
Як працуе экспрэс-дастаўка за межы Польшчы?
У шэраг краін даступная экспрэс-дастаўка ад кампаній DPD і InPost.
Пры замове на суму ад 99 zł экспрэс-дастаўка па ўсім свеце бясплатная.
Дастаўка замоў, сума якіх менш за 99 zł, каштуе 35 zł.
Сярэдні тэрмін дастаўкі залежыць ад краіны. Звычайна дастаўка займае 2-5 працоўных дзён. Напрыклад, у наступныя краіны заяўленыя DPD тэрміны дастаўкі такія:
| Краіна | Прыкладны тэрмін дастаўкі* |
|---|---|
| Германія, Латвія, Літва, Славакія, Чэхія | 2 дні |
| Аўстрыя, Бельгія, Венгрыя, Нідэрланды, Францыя, Эстонія, Люксембург | 3 дні |
| Гішпанія, Партугалія, Італія, Балгарыя, Румынія, Ірландыя, Славенія | 4 дні |
| Харватыя | 5 дзён |
Ці ёсць дастаўка ў ЗША?
На дадзены момант праз новыя мытныя правілы, якія пачалі дзейнічаць у ЗША, мы не дастаўляем замовы ў гэтую краіну. Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі з дастаўкай у ЗША можна на Redbubble. На некаторыя пазіцыі (напрыклад, налепкі) тут дзейнічае бясплатная дастаўка па ЗША.
Якімі спосабамі можна аплаціць замову?
Мы прымаем аплату:
- банкаўскай карткай анлайн, з дапамогай Google Pay і Apple Pay праз Stripe;
- Праз BLIK, Przelewy24, Klarna;
- праз PayPal;
- іншымі спосабамі па дамоўленасці.
Кошты на сайце пазначаныя ў польскіх злотых. Для аплаты замовы вам не абавязкова мець картку з рахункам у злотых — прымаюцца карткі ў любых валютах, банк аўтаматычна зробіць канвертацыю.
Таксама мы можам прыняць аплату ў іншых валютах рознымі спосабамі (перавод на рахунак у банку, на картку, электроннымі грашыма, крыптавалютай і г.д.). Для гэтага звяжыцеся з намі прыватна любым зручным для вас спосабам.
Ці можна вярнуць тавар, калі ён не падыйшоў ці сапсаваўся?
Тавар належнай якасці (акрамя метражных тавараў, напрыклад стужкі) можна вярнуць напрацягу 14 дзён, калі вы ім не карысталіся. Пры звароце тавару належнай якасці або пры адмене замовы пасля яе фактычнай адпраўкі вяртанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца за вылікам фактычна панесеных выдаткаў на дастаўку да пакупніка. Зваротную дастаўку да прадаўца аплочвае пакупнік.
Калі выявіўся брак ці тавар сапсаваўся, мы заменім яго бясплатна напрацягу 14 дзён або вернем вам грошы.
Калі вы не паспелі своечасова забраць пасылку і яна па гэтай прычыне вярнулася да нас назад, мы можам даслаць яе зноў. Для гэтага трэба будзе аплаціць паўторную дастаўку.
Дзе можна замовіць цішоткі і іншую прадукцыю, якой няма на сайце?
Мы працуем над пашырэннем асартыменту. Калі на сайце няма тавару, які вы хочаце набыць, звяжыцеся з намі любым зручным спосабам, і мы падрыхтуем для вас персанальную прапанову.
Таксама замовіць рэчы з нашымі прынтамі можна праз сайт Redbubble тут. Ёсць дастаўка ў Польшчу і па ўсім свеце. Кожная рэч робіцца персанальна пад вашу замову, таму на сайце падтрымліваецца самы вялікі асартымент, які заўсёды ёсць у наяўнасці.
Адсачыць статус замовы
Гэта форма прызначаная для адсочвання статуса замовы на нашым сайце да моманту яе адпраўкі.
Адсачыць пасылку, адпраўленую па Польшчы, можна праз мабільныя аплікацыі адпаведных служб дастаўкі або паводле інфармацыі ў лістах, якія адпраўляюцца службамі InPost і DPD на вашу электронную пошту.
Адсачыць пасылку, адпраўленую за межы Польшчы, можна на сайце мясцовай паштовай службы вашай краіны з дапамогай трэк-нумара, які мы адпраўляем вам пасля падрыхтоўкі пасылкі да адпраўкі поштай.
