Значак вышыты «Дзед-Барадзед»
25,00 zł
Вышыты значак з Дзедам-Барадзедам — легендарным персанажам, які добра вядомы ўсім беларусам.
У наяўнасці (у большай колькасці тавар робіцца пад замову)
Вышыты значак з Дзедам-Барадзедам — легендарным персанажам, які добра вядомы ўсім беларусам.
- Дыяметр: 37 мм;
- Зроблены з льняной тканіны з машыннай вышыўкай;
- Мацаванне: булаўка.
Дзед-Барадзед — лялечны персанаж і вядучы папулярнай тэлепраграмы «Калыханка» на Беларускім тэлебачанні, які ўпершыню з’явіўся на экранах у 1985 або 1987 годзе. Спачатку ён сам распавядаў казкі, без паказу мульцікаў.
Лялькай кіравалі трое актораў: адзін адказваў за рухі рук, другі — за ногі, а трэці ствараў міміку. Тэксты для Дзеда-Барадзеда пісаў асістэнт рэжысёра Іван Беладубенка. Пасля яго звальнення ніхто не захацеў працягваць працу з гэтым персанажам, і ляльку пакінулі ў рэквізітарскай. Праз некаторы час яна знікла пры загадкавых абставінах.
| Дыяметр | 37 мм |
|---|





