Алічбаваны ўзор слуцкага поясу (PDF)
Афлайн- і анлайн-крама Symbal.by пад ціскам шматлікіх праверак спынілі сваю працу. На нашым сайце мы пакінулі некалькі электронных тавараў з сыходнымі макетамі і дызайнамі ў pdf-файлах, якія раней былі рэальнымі рэчамі: кнігі, паштоўкі, торбы, цішоткі ды іншае.
Вы можаце выбраць пэўную колькасць такіх тавараў і аплаціць карткай ці праз PayPal з любой краіны. Аплочаныя файлы будуць даступныя ў асабістым кабінеце.
Набываючы гэтыя электронныя тавары — вы дапамагаеце нашай камандзе ў мінімальным фармаце працягваць сваю дзейнасць, весці сацыяльныя сеткі, аплочваць штрафы ды іншыя выдаткі для захавання кампаніі.
Чаму зачынілася крама чытайце тут.
Увага! Калі вы хочаце падтрымаць нас і за адзін тавар аплаціць большую суму, то выбярыце патрэбную колькасць, якая адпаведна будзе памнажацца на кошт тавара.
Алічбаваны ўзор слуцкага поясу, які можна выкарыстоўваць у некамерцыйных мэтах для вырабу сувенірнай прадукцыі, адзення, стварэння новых дызайнаў і любых творчых мэтаў. Гэта адзін з першых дызайнаў, з якога распачала сваю гісторыю ў 2014 годзе крама Symbal.by.
Дзіцячая кніга «Чароўныя назвы», у якой сабраны 200 аўтарскіх беларускамоўных загадак, вершы і казкі Юрыя Несцярэнкі.
«Мая Радзіма Беларусь» — гэта ўнікальная маляванка па-беларуску для творчасці, натхнення і адпачынку, вынік калектыўнай працы беларускіх мастакоў, дызайнераў, паэтаў і выдаўцоў.
Славутае батальнае палатно, намаляванае ў XVI стагоддзi, паказвае гiстарычную перамогу лiтоўска-польскага войска 8 верасня 1514 года над маскавітамі. Вялікі памер 50х70 см падорыць вам некалькi захапляльных гадзiн над збiраннем гэтага незвычайнага пазла.