На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.
Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble
На нашым сайце вы можаце зрабіць замову анлайн, і мы даставім яе кур’ерам у любую кропку Беларусі або поштай за мяжу. Для таго, каб зрабіць замову, вам трэба:
1. Знайсці неабходны вам тавар. Зрабіць гэта можна, скарыстаўшыся рубрыкамі сайта або праз пошук (іконка лупы
ў верхнім правым куце).
2. Абраць неабходныя параметры (калі гэта патрэбна) і колькасць тавара на яго старонцы.
3. Націснуць кнопку «У кошык».
4. Калі вы хочаце працягнуць пакупкі, націсніце адпаведную кнопку ў акенцы, якое адкрыецца пры дадаванні тавара. Калі вы ўжо зрабілі ўсе пакупкі і хочаце перайсці да афармлення замовы, націсніце «Аформіць замову».
5. Перайсці на старонку афармлення замовы можна ў любы момант, націснуўшы іконку торбы
ў верхнім правым куце экрана.
6. На старонцы афармлення замовы можна выдаліць непатрэбныя тавары (калі вы перадумалі) ці памяняць іх колькасць. Калі вы маеце промакод, увядзіце яго ў адпаведнае поле і націсніце «Ужыць промакод».
7. Сайт аўтаматычна падлічвае суму вашай замовы. Націсніце кнопку «Аформіць замову за … руб», калі вы ўпэўненыя, што абралі ўсе неабходныя вам тавары.
8. На старонцы, што адкрыецца, абярыце патрэбны вам спосаб дастаўкі.
Магчымыя спосабы дастаўкі
9. Запоўніце ўсе палі ў раздзеле «Дэталі аплаты». Увага! Абавязкова ўкажыце сваё імя па бацьку — гэта патрэбна для кур’ерскай службы.
10. Абярыце зручны вам спосаб аплаты.
11. Пераправерце яшчэ раз усе дадзеныя. Калі вы ўпэўненыя, што ўсе яны правільныя, націскайце «Пацвердзіць замову».
12. Віншуем: замова зроблена!
Вы будзеце праінфармаваны пра тое, што ваша замова прынята, SMS-паведамленнем і лістом на электронны адрас. Таксама вы атрымаеце паведамленне, калі замова будзе сфармавана ці адпраўлена.
Калі вы зарэгістраваныя на сайце, вы можаце заўжды праглядзець спіс сваіх замоваў у асабістым кабінеце. Каб туды патрапіць, націсніце іконку чалавечка
ў верхнім правым куце сайта.
— —
Калі ў вас усё адно ўзніклі праблемы, вы можаце звярнуцца да анлайн-кансультанта ці патэлефанаваць на нумарах:
+375 (29) 177-35-18 (velcom), +375 (33) 357-35-18 (МТС).
ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.