На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.
Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble
Symbal.by падвёў вынікі творчага конкурсу «Вымаўляты». Усе конкурсныя працы можна паглядзець на трох інтэрнэт-пляцоўках: YouTube, VK, Facebook.
Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць у падарунак дзіцячыя беларускамоўныя кнігі, ганаровыя граматы ўдзельнікаў конкурсу і 20% зніжку на замовы на Symbal.by.
6 пераможцаў разам з кнігамі атрымаюць за 1, 2 і 3-е месцы падарункавыя сертыфікаты на 100, 50 і 25 рублёў адпаведна, а таксама ганаровыя граматы са званнем «Вымаўлятка-2017».
Паліна Агішава (4 гады) з вершам Янкі Купалы «Спадчына»
Уладзіслаў Бурымскі (8 гадоў) з вершам Ніла Гілевіча «Я — беларус»
Арсенiй Чарняўскі (8 гадоў) з вершам Эдзі Агняцвет «Саўка за сталом»
3 месца
Варвара Бегунова (3 гады) з вершам Васіля Віткі «Коця і Каця»
Iгнат Шуманскi (4 гады) з вершам Артура Вольскага «Коцік»
Дар’я Шульжык (8 гадоў) з вершам Артура Вольскага «Дзеці»
Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей.
Ёсць цудоўнае выданне — першая беларускамоўная дашкольная хрэстаматыя, якая выдатна падыходзіць для чытання, распавядання, завучвання на памяць твораў беларускай і замежнай літаратуры дзеткамі разам з бацькамі ці вахавацелямі. Гэтая кніга створана напачатку 90-х і ў свой час была рэкамендаваная Міністэрствам адукацыі для ўсіх дзіцячых садкоў Беларусі.
Спампаваць бясплатна кнігу-чытанку ў pdf-фармаце можна тут.
Усе атрыманыя на конкурс відэа будуць размешчаны на Youtube-канале Symbal.by, а таксама апублікавацца ў сацыяльных сетках Symbal.by ў VK і Facebook.
Сучасныя тэхналогіі дазваляюць лёгка запісваць, мантаваць і дасылаць вашыя відэа на конкурс з дапамогай смартфонаў. Для апрацоўкі відэа на тэлефоне раім скарыстацца зручным бясплатным дадаткам «Quik».
МЫ АДЧЫНІЛІ ФІЛІЯЛ У ГРУЗІІ. ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗРАБІЦЬ ЗАМОВУ МОЖНА ТУТ.