fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
Вольны хор прэзентаваў альбомы і спеўнікі «Годныя песні» і «Калядны»

«Вольны хор» прэзентаваў альбом «Калядны»

У альбом увайшлі пяць вядомых калядных песень з розных рэгіёнаў Беларусі. Гэтыя песні яднаюць, ствараюць асаблівы радасны настрой, выказваюць пажаданні лепшай долі, шчасця і дабрабыту ў будучым годзе.

Альбом размешчаны на ўсіх папулярных музычных платформах. Спасылкі тут.

Кішэнны спеўнік з беларускімі каляднымі песнямі «Калядны спеўнік» пампуйце тут.

У спеўніку прадстаўлены найбольш адметныя, яскравыя ўзоры беларускіх калядных песень, што выконваюцца цягам усяго святочнага перыяду з 24 снежня па 6 студзеня (з 6 па 19 студзеня). Песні з розных рэгіёнаў Беларусі пададзены з нотамі і прыдатныя для супольнага выканання.

У «Вольнага хору» з’явіўся свой «Вольны аркестр», з якім калектыў прэзентуе кліп на песню «Добры вечар табе, пане гаспадару»

Вядомая беларуская калядка «Добры вечар табе, пане гаспадару» ў новым калядным альбоме «Вольнага хору» загучала на неверагодным узроўні з сімфанічным аркестрам, як гучаць папулярныя еўрапейскія калядныя песні.

«Вольны хор» прэзентаваў альбом «Годныя песні»

У альбом увайшлі песні і гімны беларускіх аўтараў. Калектыў прысвяціў свой альбом Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду.

У альбом «Годныя песні» былі адмыслова адабраны творы, якія абуджаюць патрыятычныя пачуцці, нагадваюць нам хто мы і адкуль. Некаторыя тэксты з песень альбома былі забаронены ў розныя часы, а аўтары растраляны. Праект «Годныя песні» — гэта адраджэнне беларускай культуры, вяртанне да сапраўдных каштоўнасцяў. Аўтары праекту спадзяюцца, што гэты альбом стане добрым падмуркам для стварэння сапраўднага «Свята Песні» ў Беларусі і бліжэйшы час чакае працягу.

«Вольны хор» з’явіўся ў жніўні 2020 года, як рэакцыя на палітычныя падзеі  ў краіне, — гэта аб’яднанне музыкаў, якія не могуць маўчаць, для якіх спевы і песні гэта сродак выказвання сваёй пазіцыі. Усе творы ў альбоме гучаць змешаным хорам a cappella.

У альбоме гучаць творы кампазітараў, як мінулага стагоддзя сярод якіх: Мікола Равенскага, Уладзімір Тэраўскага, так і сучасных: Зміцер Вайцюшкевіч, Вольга Падгайская, Андрэй Мельнікаў. 

Паслухаць «Годныя песні» можна на ўсіх папулярных музычных платформах: Spotify, Яндекс Музыка, Apple Music, iTunes Store, Tidal, Deezer, Pandora, Boom, VK Music, YouTube Music.

Змест альбома і спасылкі на песні на YouTube Music:

Вольны хор — Пагоня,
Вольны хор — Ваяцкі марш («Мы выйдзем шчыльнымі радамі…»),
Вольны хор — Муры,
Вольны хор — Сцяг,
Вольны хор — Красуня-вясна,
Вольны хор — «Не загаснуць зоркі ў небе…»,
Вольны хор — Дзе мой край,
Вольны хор — Нёман,
Вольны хор — На беразе Волі,
Вольны хор — Развітанне з радзімай,
Вольны хор — Магутны Божа,
Вольны хор — Гэта мы.

Спеўнік хора са словамі і нотамі тут.

Слухайце альбом «Годныя песні» на Яндекс Музыка:

На нашым сайце вы можаце бясплатна спампаваць спеўнікі з нотамі, акордамі і словамі песняў, якія выконвае «Вольны хор»:

харавы спеўнік «Годныя песні» для прафесійных, аматарскіх і вучэбных харавых калектываў (менавіта яго выкарыстоўвае для сваіх спеваў ужо легендарны «Вольны хор»),

— кішэнны спеўнік з народнымі беларускімі песнямі «Народны спеўнік»,

— кішэнны спеўнік з беларускімі каляднымі песнямі «Калядны спеўнік»,

спеўнік «Годныя песні», дзе сабраныя тэксты і акорды песень, якія ўжо разам спяваюць беларусы.

«Вольны хор» таксама вядомы сваімі раптоўнымі выступамі ў нечаканых і публічных месцах. Хор выступаў у метро, вялікіх гандлёвых цэнтрах, Камароўскім рынку, на плошчах і ў часе нядзельных маршаў, у дварах і на акцыях салідарнасці.

Кліп на песню «Гэта мы»

«Вольны хор» прэзентуе кліп на песню «Гэта мы» – як чарговыя словы падтрымкі ўсім беларусам. У кліпе ўжыты шчымлівыя фрагменты з мірных акцый пратэсту, што яшчэ раз нагадваюць: «гэта мы» робім гісторыю!

Гэта – тысячы моцных ног, што пячатаюць цвёрды рытм. Гэта – не яны. Ведае Бог: гэта – мы! Гэта – мы! Гэта мы – тыя, хто цягам чатырох месяцаў наспынна змагаюцца за волю. Гэта мы – тыя медыкі, завадчане, студэнты, хто выйшаў на шлях барацьбы з несправядлівасцю і падманам. Гэта мы – тыя, хто цвёрда ведаюць сваю мэту, і ўпэўнена крочаць да яе.

Анлайн-канцэрт

Запрашаем на вялікі анлайн-канцэрт «Вольнага хору» з прэзентацыяй харавога спеўніка і альбома «Годныя песні».

Паглядзіце прыклады некаторых выступаў:

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.