fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
Афіцыйны лагатып «Дня Волі» ад Уладзіміра Цэслера выкладзены для агульнага выкарыстання (спампаваць)

Афіцыйны лагатып «Дня Волі», які распрацаваў вядомы беларускі дызайнер Уладзімір Цэслер.

Мы апублікавалі сыходныя файлы лагатыпа ў вектарным і растравым фарматах з прыкладамі візуалізацыі для абсалютна вольнага выкарыстання ў розных мэтах.

Спампаваць можна тут

Што гэта значыць?

У архіве выкладзеныя файлы лагатыпа ў растравым і вектарным фарматах. Кожны жадаючы ў любой кропцы свету можа спампаваць гэтыя файлы і абсалютна вольна выкарыстоўваць як у грамадскіх, так і камерцыйных мэтах для вырабу і распаўсюду рознай прадукцыі прысвечанай «Дню Волі».

Архіў па спасылцы будзе дапаўняцца дызайнамі разнастайнай прадукцыі: плакаты, налепкі, улёткі, паштоўкі, значкі, банеры, шпалеры для тэлефонаў і ноўтбукаў, аватаркі для сацыяльных сетак ды іншае.

Выкарыстоўвайце гэтыя матэрыялы і рабіце свае святы на «Дзень Волі» ў зручных для вас фарматах ды распавядайце ў сваіх сацыяльных сетках як вы адзначаеце «Дзень Волі».

Нагадаем, што фірмовы стыль 100-годдзя БНР таксама абсалютна бясплатна можна спампаваць і выкарыстоўваць. Ён размешчаны тут.

Прыклады выкарыстання новага лагатыпа «Дня Волі»

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.