На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.
Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble
Афіцыйны лагатып «Дня Волі», які распрацаваў вядомы беларускі дызайнер Уладзімір Цэслер.
Мы апублікавалі сыходныя файлы лагатыпа ў вектарным і растравым фарматах з прыкладамі візуалізацыі для абсалютна вольнага выкарыстання ў розных мэтах.
Што гэта значыць?
У архіве выкладзеныя файлы лагатыпа ў растравым і вектарным фарматах. Кожны жадаючы ў любой кропцы свету можа спампаваць гэтыя файлы і абсалютна вольна выкарыстоўваць як у грамадскіх, так і камерцыйных мэтах для вырабу і распаўсюду рознай прадукцыі прысвечанай «Дню Волі».
Архіў па спасылцы будзе дапаўняцца дызайнамі разнастайнай прадукцыі: плакаты, налепкі, улёткі, паштоўкі, значкі, банеры, шпалеры для тэлефонаў і ноўтбукаў, аватаркі для сацыяльных сетак ды іншае.
Выкарыстоўвайце гэтыя матэрыялы і рабіце свае святы на «Дзень Волі» ў зручных для вас фарматах ды распавядайце ў сваіх сацыяльных сетках як вы адзначаеце «Дзень Волі».
Нагадаем, што фірмовы стыль 100-годдзя БНР таксама абсалютна бясплатна можна спампаваць і выкарыстоўваць. Ён размешчаны тут.
Прыклады выкарыстання новага лагатыпа «Дня Волі»
ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.