Алічбаваная выцінанка «Лёля» (PDF)
Афлайн- і анлайн-крама Symbal.by пад ціскам шматлікіх праверак спынілі сваю працу. На нашым сайце мы пакінулі некалькі электронных тавараў з сыходнымі макетамі і дызайнамі ў pdf-файлах, якія раней былі рэальнымі рэчамі: кнігі, паштоўкі, торбы, цішоткі ды іншае.
Вы можаце выбраць пэўную колькасць такіх тавараў і аплаціць карткай ці праз PayPal з любой краіны. Аплочаныя файлы будуць даступныя ў асабістым кабінеце.
Набываючы гэтыя электронныя тавары — вы дапамагаеце нашай камандзе ў мінімальным фармаце працягваць сваю дзейнасць, весці сацыяльныя сеткі, аплочваць штрафы ды іншыя выдаткі для захавання кампаніі.
Чаму зачынілася крама чытайце тут.
Увага! Калі вы хочаце падтрымаць нас і за адзін тавар аплаціць большую суму, то выбярыце патрэбную колькасць, якая адпаведна будзе памнажацца на кошт тавара.
Алічбаваная выцінанка «Лёля» раней выкарыстоўвалася намі для прынтоў на цішотках, а цяпер вы можаце выкарыстоўваць гэты дызайн у некамерцыйных мэтах — пампуйце сыходны вектарны файл.
Лёля — міфалагічны вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў, вобраз вясны, дзявочага хараства. Уяўлялася маладзенькай, прыгожай дзяўчынай, якая ранняю вясною ходзіць па праталінах і абуджае зямлю ад зімовага сну. Існавала павер’е, што дзіця будзе прыгожае, калі маці вынясе немаўля ў новенькай кашулі (лёлечцы) і пройдзецца з ім басанож па першай траве.
Напярэдадні Юр’я (22 красавіка) дзяўчаты спраўлялі Ляльнік (веснавое свята, урачыстасць у гонар кахання і шлюбу) — з песнямі вадзілі карагод вакол першай зазелянелай бярозкі. Самых прыгожых дзяўчат называлі Лёляю.
Аўтар выцінанкі: Лізавета Чырвонцава.
Пра выцінанку:
Мастацтва выцінанкі атрымае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. Такое рашэнне было прынятае на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.
Выцінанка — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ажурны ўзор выразаны з паперы, які атрымаў распаўсюд у Беларусі, Польшчы і Украіне. У Беларусь выцінанка прыйшла ў XIX стагоддзі. Найбольш пашыраныя аднаколерныя выцінанкі, але часам іх робяць з некалькіх пластоў паперы рознага колеру. Выцінанкамі афармляюць і аздабляюць жытло, інтэр’еры да святаў, асобныя прадметы. На захадзе Беларусі раней чорнымі або паліхромнымі выцінанкамі аздаблялі пабеленыя сцены ў хатах.
Аднавілася выцінанка напрыканцы ХХ стагоддзя як від дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і знаходзіць сабе месца ў сучасных праявах.
Алічбаваная выцінанка «Зубр» раней выкарыстоўвалася намі для прынтоў на цішотках, а цяпер вы можаце выкарыстоўваць гэты дызайн у некамерцыйных мэтах — пампуйце сыходны вектарны файл.
«Азбука беларускага арнаменту» — адзін з самых папулярных дызайнаў SYMBAL.BY, які друкаваўся на паштоўках і торбах.
Алічбаваная выцінанка «Свята» раней выкарыстоўвалася намі для прынтоў на цішотках, а цяпер вы можаце выкарыстоўваць гэты дызайн у некамерцыйных мэтах — пампуйце сыходны вектарны файл.