Кніга вершаў, казак і загадак Юрыя Несцярэнкі «Чароўныя назвы» (PDF)
Афлайн- і анлайн-крама Symbal.by пад ціскам шматлікіх праверак спынілі сваю працу. На нашым сайце мы пакінулі некалькі электронных тавараў з сыходнымі макетамі і дызайнамі ў pdf-файлах, якія раней былі рэальнымі рэчамі: кнігі, паштоўкі, торбы, цішоткі ды іншае.
Вы можаце выбраць пэўную колькасць такіх тавараў і аплаціць карткай ці праз PayPal з любой краіны. Аплочаныя файлы будуць даступныя ў асабістым кабінеце.
Набываючы гэтыя электронныя тавары — вы дапамагаеце нашай камандзе ў мінімальным фармаце працягваць сваю дзейнасць, весці сацыяльныя сеткі, аплочваць штрафы ды іншыя выдаткі для захавання кампаніі.
Чаму зачынілася крама чытайце тут.
Увага! Калі вы хочаце падтрымаць нас і за адзін тавар аплаціць большую суму, то выбярыце патрэбную колькасць, якая адпаведна будзе памнажацца на кошт тавара.
Дзіцячая кніга «Чароўныя назвы», у якой сабраны 200 аўтарскіх беларускамоўных загадак, вершы і казкі Юрыя Несцярэнкі. З дапамогай гэтай кнігі файна будзе праводзіць мерапрыемствы для дзетак.
Юрый Несцярэнка пра кнігу:
Дзед Бялын, калі напісаў усе вершы для дзетак і ўнукаў, спытаўся: «А хто ж намалюе да кожнага вершыка прыгожы малюнак?»
І вызваліся дзве сястрычкі — Аня і Саша. Як і шмат іхных сяброў, дзяўчынкі вельмі любілі маляваць з самага маленства. Яны сабралі тое, што намалявалі ва ўзросце годзікаў ад двух да васьмі (а таксама далучылі па малюнку сваіх старэйшых — Насці і Ілюшы, ды малодшай Ксюшы) і прапанавалі Дзеду Бялыну ўпрыгожыць гэтымі творамі тэкст.
І яшчэ — аднойчы Сашу і Аню за працай убачыла іхная добрая фея Цёця Воля і зрабіла вельмі прыгожыя здымкі. Вось так і атрымалася гэта цудоўная кніжка. То бок кніжка, у якой адбываюцца сапраўдныя маленькія цуды — звязаныя з неверагоднымі прыгодамі, загадкавымі і казачнымі сюжэтамі і чароўнымі назвамі!
Славутае батальнае палатно, намаляванае ў XVI стагоддзi, паказвае гiстарычную перамогу лiтоўска-польскага войска 8 верасня 1514 года над маскавітамі. Вялікі памер 50х70 см падорыць вам некалькi захапляльных гадзiн над збiраннем гэтага незвычайнага пазла.
Алічбаваная выцінанка «Лёля» раней выкарыстоўвалася намі для прынтоў на цішотках, а цяпер вы можаце выкарыстоўваць гэты дызайн у некамерцыйных мэтах — пампуйце сыходны вектарны файл.
Алічбаваная выцінанка «Дудары» раней выкарыстоўвалася намі для прынтоў на цішотках, а цяпер вы можаце выкарыстоўваць гэты дызайн у некамерцыйных мэтах — пампуйце сыходны вектарны файл.