fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
Symbal.by Fest 2019: фота- і відэа-справаздача

23 жніўня крама Symbal.by адсвяткавала сваё пяцігоддзе вялікім фестывалем у цэнтры Мінска. За 5 гадзінаў фестываль у папулярнай мінскай прасторы «Пясочніца» наведалі 10 тысяч чалавек.

Для гасцей Symbal.by Fest выступілі Akute, :B:N:, NaviBand, Dzieciuki, а ўдзельніца беларускага нацыяльнага адбору на «Дзіцячае Еўрабачанне-2019» Марыя Ермакова прэзентавала беларускамоўную песню «Вятры».

Мы сабралі для вас усе фота- і відэарэпартажы з фестывалю. Шукайце сябе на фатаздымках і відэа ды яшчэ раз узгадайце, які гэта быў шыкоўны вечар!

Альбомы з фатаздымкамі Івана Сямёнава глядзіце на нашых старонках у VK і FB, а відэа — на нашым ютуб-канале.

Дзякуй за рэпартажы і фатаздымкі нашым інфармацыйным партнёрам: Радыё Свабода, Еўрарадыё, Наша Ніва, Радыё Рацыя.

Некаторыя факты пра Symbal.by Fest:

— па інфармацыі «Пясочніца» — за пяць гадзінаў свята пляцоўку наведала каля 9 тысяч чалавек, гэта было самае масавае мерапрыемства на іх тэрыторыі за 2 гады існавання;

— служба бяспекі «Гарызонта» паведаміла, што была адэкватная аўдыторыя, за мерапрыемства не было ніводнага выкліку міліцыі і хуткай дапамогі;

— у сацыяльных сетках мы атрымалі каля 1000 публікацый з адзнакамі крамы ці хэштэгам  #symbalby, найбольш было зроблена сторыс у інстаграме, каля 300;

— мы раздалі 4000 флаераў-падарункаў з 20% зніжкай;

— агульны бюджэт мерапрыемства склаў каля 6000 даляраў;

— фактычна актыўную рэкламу мерапрыемства мы пачалі за 5 дзён да даты правядзення, бо да апошняга дня была пагроза зрыву з розных бакоў;

— на мерапрыемства мы не атрымлівалі дазволаў ад дзяржаўных органаў, бо да канца прынцыпова прытрымліваліся 7 пункта артыкула 213 Кодэкса аб культуры, дзе гаворыцца, што пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не патрабуецца, калі культурна-відовішчныя мерапрыемствы праводзяцца юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, для ўласных патрэб без атрымання прыбытку (даходу) з удзелам запрошаных выканаўцаў;

— нам давялося правесці 5 размоваў з рознымі структурамі, ад Мінгарвыканкаму да міліцыі, каб даказаць, што нашае мерапрыемства не трапляе пад закон аб масавых мерапрыемствах, а рэгламентуецца Кодэксам аб культуры, бо ў нас было «иное массовое мероприятие — культурно-зрелищное в предназначенном для этого месте».

У законе аб масавых мерапрыемствах напісана:

массовое мероприятие — собрание, митинг, уличное шествие, демонстрация, пикетирование и иное массовое мероприятие;

иное массовое мероприятие — спортивно-массовое, культурно-зрелищное, иное зрелищное или культурное мероприятие, религиозное мероприятие, проводимые в специально не предназначенных для этой цели местах под открытым небом либо в помещении.

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.