fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
23 жніўня адбудзецца Symbal.by Fest! Уваход вольны

23 жніўня запрашаем на SYMBAL.BY FEST разам адсвяткаваць пяцігоддзе крамы. 

Свята пройдзе ў папулярнай мінскай прасторы «Пясочніца» (вул. Куйбышава, 45). 

У праграме:

— выступы чатырох вядомых беларускамоўных гуртоў: Akute, :B:N:, NaviBand, Dzieciuki,
— прэзентацыя Марыяй Ермаковай, удзельніцай беларускага нацыяльнага адбору на «Дзіцячае Еўрабачанне-2019», песні «Вятры»,
— прэзентацыя новай калекцыі цішотак, 
— конкурсы, забавы, падарункі, фотазоны, 
— фуд-корт «Пясочніцы» з півам і смачнай вулічнай ежай. 

Вядучы свята — Аляксей Сапрыкін. 
Пачатак а 18.30. Уваход вольны. 

Падзеі ў FB і VK.

Падрабязней пра ўдзельнікаў канцэрту:

Марыя Ермакова, удзельніца нацыяльнага адбору на «Дзіцячае Еўрабачанне-2019». Да конкурса, які адбудзецца ў лістападзе ў Польшчы, Марыя пераклала сваю конкурсную песню «Вятры» на ўсе славянскія мовы краін-удзельніц. На свяце ў «Пясочніцы» Марыя выканае беларускі варыянт сваёй песні.

Вясною магілёўскі гурт Akute прэзентаваў свой новы пяты альбом, а 23 жніўня мы разам з вамі будзем танчыць пад іх бязлітасны дэнс.

Гарадзенскі гурт Dzieciuki ў верасні прэзентуюць свой новы альбом «Радыё Гародня». На фэсце прагучаць як новыя песні, так і самыя папулярныя хіты гурта!

З гуртом NaviBand нашая крама сябруе шмат гадоў, мы падтрымлівалі Ксюшу і Арцёма падчас падрыхтоўкі і ўдзелу ў Еўрабачанні ды заўжды сочым за іх творчымі поспехамі. Некаль дзён назад NaviBand паведамілі, што ўжо запісалі новы альбом.

У гэта цяжка паверыць, але восенню гурт :B:N: адзначыць сваё 20-годдзе! А 23 жніўня мы разам з вамі будзем крычаць «Жыве rock’n’roll!» на пяцігоддзі крамы Symbal.by.

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.