fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
Пераможцы конкурсу «Сымбаль натхнення — Беларусь!»

Каманда «Арт Сядзібы» вызначыла пераможцаў творчага конкурсу «Сымбаль натхнення — Беларусь!» Перамаглі тры дзяўчыны: Дзіяна Чэб, Ганна Шэўчык і Яўгенія Купрацэвіч.

Па выніках разгляду і абмеркаванняў атрыманых на конкурс працаў, аўтары трох лепшых праектаў, якія абрала каманда «Арт Сядзібы» з улікам меркаванняў аўдыторыі нашага сайта і сацсетак, атрымаюць ганарары за 1, 2 і 3 месцы — 600, 400 і 200 BYN адпаведна.

Працы-пераможцы з захаваннем пазнак аўтарства будуць увасобленыя ў новых прадуктах крамы Symbal.by.

3 месца: Дзіяна Чэб

Дызайны, якія прапанавала на конкурс Дзіяна Чэб, будуць увасоблены на новых цішотках і іншых сувенірных рэчах.

На серыю прынтоў «Купалле», «Валошкі» і «Бусел» аўтарку натхніў наш родны край. У прынтах яна спалучала смелую фактуру, характэрную свайму стылю, народныя вобразы і сымболіку, знаёмую кожнаму з маленства. Сваімі ілюстрацыямі Дзіяна імкнецца ўнесці нешта новае і незвычайнае.

2 месца: Ганна Шэўчык

Ганна Шэўчык распрацавала серыю паштовак «Вобразы любай краіны», якая прысвечана беларускім гарадам з прымаўкамі і крылатымі выразамі ды адметнасцямі гэтых мясцінаў.

Паштоўкі зараз дарабляюцца і афармляюцца ў адным стылі. На іх будуць размешчаны архітэктурныя помнікі, якія з’яўляюцца своеасаблівымі сімваламі гарадоў, у якіх яны знаходзяцца.

Спачатку выйдзе сувенірны камплект паштовак, а бліжэй да новага году — каляндар на 2018 год «Вобразы любай краіны» з 12-цю гарадамі і арыгінальнымі малюнкамі Ганны Шэўчык. Кожны сюжэт паштовак дадаткова будзе зроблены ў выглядзе анімаванай паштоўкі.

Паштоўкі характарызуюцца ўласнымі шрыфтамі і графікай. На погляд аўтаркі, такія рэчы здольныя падняць узровень нацыянальнай самасвядомасці, а таксама зацікавіць замежных гасцей гарадамі нашай краіны. Плюс гэта выдатны шанец вывучыць прымаўкі і крылатыя выразы па-беларуску!

1 месца: Яўгенія Купрацэвіч

Яўгенія Купрацэвіч распрацавала маляўнічы артбук «Zavalnia» паводле кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», які правядзе вас у таямнічы свет беларускіх легенд і забабонаў.

Візуальны стыль заснаваны на творчасці Валерыя Славука і яго ілюстрацыях да «Шляхціча Завальні», а таксама на папулярнай кнізе з 90-х «Заклятыя скарбы».

Артбук будзе складацца з 60 мастацкіх ілюстрацый з сюжэтамі з арыгінальнай кнігі і 12 апавяданняў у форме цытат і visual first-фармат, які лёгкі да ўспрымання.

Зараз Яўгенія актыўна працуе над ілюстрацыямі, і мы плануем разам прэзентаваць выданне шырокай аўдыторыі напрыканцы восені. Суправаджаць выданне кнігі будуць разнастайныя тэматычныя мерапрыемствы і прома-прадукты з вобразамі Яна Баршчэўскага ў выкананні пераможцы нашага конкурсу.

Віншуем пераможцаў!

Топ-23 прац творчага конкурса «Сымбаль натхнення — Беларусь!» глядзіце тут.

З усімі конкурснымі працамі ды іх аўтарамі, у тым ліку і тымі, што не трапілі ў топ-23, можна пазнаёміцца ў адмысловым альбоме конкурсу.

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.