fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
SYMBAL.BY сумесна з «Аліварыяй» выпусцілі бела-чырвона-белыя шорты ў рэтрастылі

Symbal.by сумесна з броварам «Аліварыя» выпусціў экстрэмальная кароткія шорты ў рэтрастылі. У лімітаваную калекцыю па матывах олдскульных фотаздымкаў брытанскіх рокераў увайшлі 10 мадэляў унісэкс-шортаў з рознымі надпісамі на беларускай мове. Набыць экстрымальна кароткія шорты, больш падобныя да майткоў, можна ў краме Symbal.by або 10 жніўня на A-Fest у Лошыцкім парку.

Такая незвычайная калабарацыя піўнога брэнда «Аліварыя» і Symbal.by стала магчымай дзякуючы новаму A-Fest, які сёлета пройдзе ў атмасферы «старой школы». Лімітаваная калекцыя — гэта падказка гасцям, што і як надзець, каб быць у тэме фэсту. Камбінаваць майткі прапануюць з белай майкай без рукавоў, лёгкімі светлымі кедамі і акулярамі-авіятарамі.

Рэтра-майткі даступныя ў чатырох еўрапейскіх памерах S, M, L і XL. Мадэлі адрозніваюцца эмацыйнымі прынтамі «A-Fest — гэта…», якія паказваюць, што дорыць фестываль яго гасцям кожны год. Для адных A-Fest — гэта #трушна, #топчык, #агонь і #чызарп. Для іншых — #олдскул ці #маладосць, калі ўсё здаецца #iзi. А хтосьці выбірае фэст дзеля сяброў, з якімі #файна і #стылёва танчыць увесь дзень.

Калекцыя ўжо паступіла ў продаж. Набыць можна ў краме Symbal.by на пр-це Машэрава, 18 у Мінску або праз сайт symbal.by з дастаўкай па ўсім свеце. Каштуюць такія олдскульныя майткі 35 рублёў, але іх можна атрымаць і бясплатна, калі падзяліцца ў Instagram фотаздымкамі з леташніх фестываляў.

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.