fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
#СЗЧ100: святкуем разам 100-годдзе Слуцкага збройнага чыну

Грамадская ініцыятыва са Слуцку «Тутэйшыя» сумесна з Symbal.by запрашаюць адзначыць 100-годдзе Слуцкага збройнага чыну, легендарнага ўзброенага супраціву і абароны беларускіх земляў ад савецкіх захопнікаў у раёне Слуцку ў лістападзе і снежні 1920 году.

Слуцкі збройны чын – гэта ўзброены выступ жыхароў Случчыны супраць бальшавікоў, які адбыўся ў лістападзе-снежні 1920 года. Традыцыйна 27 лістапада, калі пачаліся першыя баі случчакоў з бальшавікамі, лічыцца пачаткам паўстання і адзначаецца ў Беларусі і замежжы беларусамі, як Дзень герояў.

Цягам бліжэйшых некалькіх тыдняў на сайце Symbal.by і старонках у сацыяльных сетках мы будзем вам распавядаць пра герояў, падзеі і гістарычныя факты легендарнага Слуцкага паўстання, якое стала працягам змагання за сваю Беларускую Народную Рэспубліку і права беларусаў жыць самастойна і незалежна на сваё зямлі ў сваёй нацыянальнай дзяржаве.

Адмыслова да 100-годдзя Слуцкага збройнага чыну дызайнер Артур Вакараў распрацаваў фірмовы стыль #СЗЧ100, які па традыцыі мы выкладаем публічна для вольнага выкарыстання, як выкладалі фірмовыя стылі #БНР100 і Дня Волі.

Фірмовы стыль #СЗЧ100 спампаваць тут

Афіцыйны хэштэг святкавання 100-годдзе Слуцкага збройнага чыну — #СЗЧ100. Публікуйце ваш кантэнт па тэме, дадавайце хэштэг і атрымлівайце адмысловыя падарункі.

Хроніка святкавання 100-годдзя Слуцкага збройнага чыну #СЗЧ100:

1. У бой за Случчыну: 10 пытанняў пра слуцкае паўстанне. Прайдзіце тэст тут.

2. Цікавыя факты пра Слуцкі збройны чын, гераічную старонку беларускай гісторыі,чытайце ў інстаграм-пабліку – 1920.by.

3. Старонкі прысвечаныя Слуцкаму збройнаму чыну і святкаванню 100-годдзя:

– сайт 1920.by –галасуем за помнік героям, які хутка ўстановім у вольнай Беларусі,
– гістарычны праект «Часовая Рада Случчыны»: facebook, telegram, vk.

4. Чаму на Слуцкім паўстанні 1920 года робіцца такі акцэнт? Гэта ж быў не адзіны факт антыбальшавіцкага супраціву на тэрыторыі Беларусі ў тыя віхурныя часы. Але менавіта Слуцкае паўстанне мела пад сабой наймацнейшы палітычны грунт. Гэта быў не стыхійны бунт супраць новых парадкаў, а сістэмная спроба адстаяць незалежнасць беларускай нацыянальнай дзяржавы. Падрабязней чытайце ў «Нашай Ніве».

5. Новая песня Змітра Бартосіка на верш Усевалада Сцебуракі «Рэквіем беларускім паўстанцам». Усім героям ад Касцюшкі і Каліноўскага да Рамана Бандарэнкі прысвячаецца!

6. Анлайн-вэбінар ад Згуртавання беларусаў Канады «Дзень Герояў 2020: 100-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну» з удзелам старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, даследчыцы Слуцкага збройнага чыну Ніны Стужынскай, пісьменнікаў Уладзіміра Арлова і Уладзіміра Някляева, гурта «Унія», музыкаў Лявона Вольскага і Змітра Вайцюшкевіча, паэтаў і бардаў Андрэя Хадановіча і Эдуарда Акуліна.

7. Праект «Слухай сюды» падрыхтаваў да 100-годдзя Слуцкага збройнага чыну відэа, у якім сабраў 5 фактаў пра гераічнае змаганне беларусаў за незалежнасць і абарону беларускіх земляў ад савецкіх захопнікаў у раёне Слуцку ў лістападзе і снежні 1920 году.

8. Беларускі незалежніцкі рух традыцыйна адзначае 27 лістапада як Дзень герояў. Да 100-годдзя Слуцкага збройнага чыну старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла запісала зварот.

9. 30 лістапада грамадская ініцыятыва «Тутэйшыя» правяла ў Мінску лекцыю да 100-годдзя Слуцкага збройнага чыну «Гісторыя, якая натхняе» вядомай даследчыцы гэтай гераічнай старонкі нашай гісторыі Ніны Стужынскай.

Штодня ў нас паўстаюць героі, якія церпяць і паміраюць за свабоду Беларусі. Але ці памятаем мы пра герояў, якія змагаліся і паміралі за Беларусь 100 год таму ды раней.

Ужо каля 30 год  беларусы, якія ведаюць і памятаюць гісторыю, у лістападзе адзначаюць Дзень Герояў, прысвечаны Слуцкаму збройнаму чыну, бо 100 год таму ў  лістападзе 1920 года на Случчыне пачалося ўзброенае паўстанне. 40 дзён 2 беларускія палкі дабраахвотнікаў-случакоў, што прызналі Беларускую Народную Рэспубліку, аказвалі супраціў  велізарнай колькасці акупацыйных войскаў Чырвонай арміі.

10. Вандроўка па мясцінах Слуцкага збройнага чыну. Падрабязнасці ў «Арт Вандроўні».

11. История столетия Слуцкого Восстания и почему это важно от 1863x.com.

12. Беларускі гісторык Ігар Мельнікаў да 100-годдзя Слуцкага збройнага чыну падрыхтаваў відэалекцыю пра гераічнае змаганне ў 1920 годзе беларусаў на Случчыне за вольны беларускі край.

13. Шыльда «Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына» будзе ўсталяваная ў беларускай грэка-каталіцкай царкве ў бельгійскім горадзе Анвэрпэн. Падрабязней тут.

14. Гісторык Ігар Мельнікаў праехаў па мясцінах, звязаных са Слуцкім збройным чынам, якія павінен наведаць кожны беларус.

15. 19 снежня адбудзецца краязнаўчая вандроўка да 100-годдзя Слуцкага збройнага чыну з Нінай Стужынскай і Цімохам Акудовічам «Па шляхах слуцкіх паўстанцаў». Падрабязней тут.

16. Слуцк за 10 хвілін: падкаст на 34mag.net (па-беларуску) і 34travel.me (па-руску).

17. Да стагоддзя Слуцкага збройнага чыну Рада БНР прадстаўляе абноўленую дыгітальную рэканструкцыю знакамітага сцяга Першага Слуцкага палка БНР, галоўнай беларускай вайсковай рэліквіі XX стагоддзя.

На сайце Рады БНР выявы даступныя ў максымальнай якасьці да зладаваньня і вольнага выкарыстаньня. Яны прыдатныя ў тым ліку да раздрукоўкі ў форме сцяга на тканіне.

Фільмы і ролікі пра Слуцкі збройны чын:

1. Прыкладна месяц у лістападзе і снежні 1920 года беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялян, аказвалі супраціў савецкім войскам. Спроба збройнай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцку ўвайшла ў гісторыю пад назвай Слуцкі збройны чын. Хто з кім ваяваў і як гэта было — тлумачыць на салдаціках «Радыё Свабода».

2. 20 фактаў пра Слуцкі збройны чын ад жыхаркі Слуцку Аліны Нагорнай.

3. Якія паралелі Слуцкага збройнага чыну з сённяшнім днём? Пра гэта ў праграме «Intermarium» тэлеканалу «Белсат».

4. Фільм тэлеканала АНТ «40 дзён сялянскай рэспублікі» пра Слуцкі збройны чын з цыкла перадач «Зваротны адлік».

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.