fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
Скарб, які належыць кожнаму беларусу!

Відэаролік «Скарб» створаны кампаніяй Symbal.by і творчым аб’яднаннем «Інакш» да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ды прызнання бел-чырвона-белага сцяга ды герба «Пагоня» дзяржаўнымі сімваламі Беларусі.

Мы прэзентавалі відэаролік менавіта 5 снежня, бо ў гэты дзень у 1917 годзе ў Менску пад бел-чырвона-белым сцягам пачаўся Першы Усебеларускі з’езд, які абвесціў права беларускага народа на самавызначэнне і прыняцце дэмакратычнай формы ўраду.

Першы Усебеларускі з’езд аб’яднаў усе палітычныя партыі, грамадскія і культурныя нацыянальныя арганізацыі і іншыя суполкі, якія тады прадстаўлялі ўвесь наш край — ад Смаленска да Беластока, ад Вільні да Гомеля. Гэта быў першы і самы значны крок у працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці, які прывёў да абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года, без якога магло і не быць сучаснай Рэспублікі Беларусь.

Вядома, што і бел-чырвона-беламу сцягу, і гербу «Пагоня» больш за 100 гадоў, але менавіта ў пачатку XX стагоддзя гэтыя сімвалы, прайшоўшы складаны шлях праз войны, забароны, забыццё, падзелы і знявагі, сталі ў аснове нацыянальнага беларускага адраджэння і канстытуцыйнага афармлення беларускай дзяржаўнасці нашага часу.

І, дзякуючы падзеям 1917-1918 гадоў, ужо напрыканцы XX стагоддзя, у 1991 годзе, бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь. Што б ні адбывалася далей, але статусу першых дзяржаўных сімвалаў незалежнай Беларусі ў іх ужо не адабраць.

Відэаролік  «Скарб» створаны ў межах кампаніі #БНР100 да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі творчым аб’яднаннем «Інакш» па замове Symbal.by.

У здымках прымалі ўдзел: Уладзімір Боська, Павел Аракелян, Павел Боська, Сафія Сангдэль, Алесь Плотка, Мікалай Сенько, Андрэй Бяляеў, Ягор Зубовіч, Дзяніс Лайкоў, Дар’я Папова, Ігар Шалкуненка.

Падзяка Радыё Свабода і парку «Сула» за дапамогу ў працэсе стварэння гэтага відэароліка.

У аснове сюжэту — легенда з кнігі «Пра герб і сцяг», якую можна спампаваць тут.

Серыя сувенірнай прадукцыі «БНР — 100» і рэчы з нацыянальнымі сімваламі заўжды прадстаўлены ў інтэрнэт-краме Symbal.by, а таксама ў афлайн-краме на праспекце Машэрава, 18.

Будзем удзячныя за распаўсюд і папулярызацыю гэтага відэароліка ў інтэрнэт-прасторы!

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.