На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.
Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble
Думаеце над падарункамі на 8 сакавіка? Мы вам дапаможам! Ніжэй — падборка добрых падарункаў на гэтае свята для вашых блізкіх і каханых. Упэўненыя, кожны знойдзе для сябе добрыя варыянты.
Выцімайкі заўсёды былі ў трэндзе. Прапануем абраць незвычайную цішотку з прынтом у стылістыцы традыцыйнай беларускай выцінанкі.
Міфалагічны вобраз Лёлі сімвалізуе вясну і дзявочае хараство. Лёля ўяўлялася маладой і прыгожай дзяўчынай, якая ранняю вясною ходзіць па праталінах і абуджае зямлю ад зімовага сну. Гэтая цішотка добра падыдзе ў падарунак на вясновыя святы.
2. Світшот чорны з вышыўкай “Валошкі”
Валошкі — сымбаль Беларусі і прыгажосці беларускіх дзяўчат! Прапануем вам гэты цудоўны світшот, аздоблены вышытымі валошкамі.
Пераходзім да класікі — беларуская вышыванка! Традыцыйнае адзенне, якое насілі беларусы яшчэ шмат стагоддзяў таму. Але і зараз яно не губляе актуальнасці.
Жаночая вышыванка “Пяшчота” — стылёвы сучасны варыянт традыцыйнай беларускай вышытай кашулі. Вышыванку можна насіць не толькі на святы, але і штодня.
Іншыя варыянты вышыванак можна паглядзець тут.
4. Скураны арганайзер для картак
Скураны арганайзер ці скураная манетніца — не толькі прыгожы, але і карысны падарунак. Яны дапамогуць трымаць у парадку безліч пластыкавых картак і манет.
Яшчэ адна неабходная рэч, без якой не можа абысціся ні адна жанчына — торбачка. Клатч “Валошкі” — элегантны і стылёвы аксэсуар з устаўкамі і рамяшком з экаскуры.
Клатч прыгожы і зручны, у ім змесціцца ўсё самае неабходнае. Будзьце ўпэўненыя: вашая дзяўчына будзе заўсёды насіць гэты клатч з сабой і ўзгадваць пра вас! Таксама прыглядзіцеся да цудоўнай торбы на пояс з беларускім арнаментам.
Завушніцы “Валошкі” — стылёвыя завушніцы, упрыгожаныя выявай валошак. Зробленыя з латуні і пакрытыя срэбрам. Псуе да твару кожнай беларускай дзяўчынцы! Асабліва блакітныя валошкі выдатна спалучаюцца з блакітнымі вачыма дзяўчат.
Акрамя завушніц з валошкамі, у нас ёсць шмат іншых упрыгожванняў: драўляныя брошкі, бранзалет на велюры і кулон на ланцужку. І памятайце: упрыгожванняў мала не бывае! Гэта вам кожная дзяўчына падцвердзіць.
8. Кубак з арнаментам “Каханай”
Кубак — заўсёды актуальны і карысны падарунак. Калі вы хочаце, каб вашая каханая піла кожны дзень з гэтага кубка і ўзгадвала вас — гэта стоадсоткавы варыянт! Яшчэ больш кубкаў вы можаце паглядзець тут.
У дадатак да кубкаў можна набыць незвычайную крафтавую гарбату на любы густ. А з салодкімі пачастункамі піць гарбату будзе яшчэ смачней!
Прапануем вам сувенірны набор з 9 шакаладак для закаханых. Дарэчы, абгорткі шакаладак упрыгожаныя словамі верша Яўгеніі Янішчыц. Журавіны і іншыя пачастункі можна знайсці тут.
Калі вы абралі асноўны падарунак, памятайце: яшчэ большае ўражанне пакіне файная паштоўка са словамі, напісанымі ад самага сэрца. Абірайце паштоўкі, якія вам больш даспадобы — ў нас іх шмат!
Спадзяемся, што кожны з вас знайшоў падарунак на свой густ. Тым больш, вы ж ведаце: беларускія дзяўчыны – самыя прыгожыя ў свеце, таму і падарункі павінны быць таксама самыя-самыя – якраз як у краме Symbal.by
Крама SYMBAL.BY у Мінску:
пр. Машэрава, д. 18,
500 метраў ад ст.м. “Плошча Перамогі”,
асобны ўваход на першым паверсе адразу з праспекта.
Час працы:
10:00 — 20:00, без выходных.
Дастаўка:
любы тавар на сайце SYMBAL.BY мы дастаўляем двума спосабамі:
– кур’ерам у любую кропку Мінска і па ўсёй Беларусі да дзвярэй ці аддзялення пошты;
– поштай ва ўсе краіны свету.
Тэлефоны:
+375 (29) 651-18-18 (Velcom)
+375 (33) 651-18-18 (МТС)
+375 (25) 651-18-18 (life:)
ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.