fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
Актыўны адпачынак на рацэ Іслач (40 кіламетраў ад Мінска): байдаркі, кемпінг, пікнікі, рыбалка, лазня, квадрацыкл, велавандроўкі, фестывалі

Усіх аматараў актыўнага адпачынку ў вёсцы і на прыродзе запрашаем скарыстацца паслугамі аграсядзібы «Ramhata» на самым беразе ракі Іслач.

Сядзіба знаходзіцца ў вёсцы Падневічы (40 км ад Мінска, Валожынскі раён, Івянецкі сельсавет) і размяшчаецца ў маляўнічых мясцінах  паміж ракою Іслач і ўласным возерам.

Якімі паслугамі вы можаце скарыстацца ўжо зараз?

Сплавы на байдарках па рацэ Іслач

Можна выбраць як маршрут выходнага дня, які зойме некалькі гадзінаў і пакіне неверагодную колькасць эмоцый, так і адпачынак на некалькі дзён.

На адмысловым бусе з прычэпам вас разам з абсталяваннем і сучаснымі двухмеснымі байдаркамі прывязуць на месца пачатку сплаву (вы самыя вызначаеце адлегласць якую хочаце праплыць) і правядуць інструктаж.

Зручнае знаходжанне сядзібы на беразе ракі ўжо традыцыйна стала месцам фінішавання сплаваў. Размешчаныя там паляна, возера, гасцявы дом з лазняй, месца для вогнішча, мангал, шацёр 9 на 18 метраў, сталы і альтанкі дазваляюць працягнуць адпачынак у розных фарматах.

Кошты:

Маршрут выходнага дня: 2-4 гадзіны сплаву па рацэ Іслач, кампаніі ад 4 да 100 чалавек — 25 рублёў з чалавека.

У гэты кошт уваходзяць: месца ў двухмеснай байдарцы, вясло, сядушка, ратавальная камізэлька, дастаўка байдарак і групы на месца сплаву, інструктаж.

Арэнда байдарак (суткі): панядзелак-пятніца — 20 рублёў, субота-нядзеля — 40 рублёў.

Падрабязна распісаны варыянт аднадзённага адпачынку глядзіце тут

Кантакты: 

Адрас: Валожынскі раён, вёска Падневічы, вул. Цэнтральная, д. 27Б
Тэлефоны: +375 29 685 10 01 (Viber, Telegram), +375 29 130 22 10
Сайт: ramhata.by

Адпачынак у вёсцы з яскравай гісторыяй і маляўнічымі краявідамі

Акрамя байдарак «Ramhata» прапануе і іншыя паслугі. На тэрыторыі сядзібы ёсць возера памерам 200 на 50 метраў. Аматары рыбалкі там могуць злавіць карася, карпа, таўсталобіка, белага амура ці акуня.

Сядзіба мяжуе з вялікім лясным масівам, у якім можна проста пагуляць, пакатацца на роварах ці квадрацыклах. Лес вельмі чысты і прыгожы, расце шмат грыбоў, ягад, лекавых траў. 

На тэрыторыі сядзібы размешчаны гасцявы домік з лазняй памерам 8 на 16 метраў, дзе камфортна могуць размясціцца кампаніі да 14 чалавек. Лазня на дровах з тэрасай, санвузлом, гарачай вадой, камінам і пакоямі для адпачынку.

Дадатковыя паслугі: арэнда шатра, намётаў і спальнікаў, сапборда для катання па возеру і стральба з лука.

Кошты:

— арэнда гасцявога дома на суткі з лазняй, залай, мангалам, тэрасай і трыма пакоямі для адпачынку (кампаніі да 14 чалавек): 600 рублёў у буднія дні , 1000 рублёў — выходныя дні;

— рыбалка на возеры: суткі — 25 рублёў з чалавека;

— арэнда паляны паміж ракою і возерам на суткі для кемпінга, пікніка, карпаратыўнага мерапрыемства ці арганізацыі свята: да 50 чалавек — 1000 рублёў, больш за 50 — 20 рублёў з чалавека (у кошт уваходзяць мангалы, дровы, вада, сталы і лавы, туалеты, чылаўт-зона);

— арэнда шатра на суткі са сталамі і лавамі (памер 9 на 18 метраў, змяшчае да 100 чалавек): 500 рублёў;

— арэнда квадрацыкла: 50 рублёў за 30 хвілін;

— арэнда сапборда на суткі для катання па возеры: 30 рублёў;

— стральба з лука: 20 рублёў гадзіна.

Дадаткова можна арэндаваць намёты і спальнікі для начлегу на паляне каля возера.

Для групаў, які зацікаўлены не толькі актыўна, але і культурна адпачываць, зладзім краязнаўчую экскурсію па маршруту ад Ракава да Івянца. 

У кіламетры ад вёскі Падневічы знаходзіцца магіла і помнік класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які жыў і пісаў у гэтых мясцінах, а таксама капліца-пахавальня роду Жаброўскіх. Гэтыя мясціны звязаныя з паўстаннем Кастуся Каліноўскага ў Мінскім павеце.

Яшчэ адна разынка аграсядзібы «Ramhata» і вёскі Падневічы рака Іслач з высокімі пясчанымі берагамі, дзікім лясным масівам на працягу ўсяго маршруту для сплаваў. Рака бяспечная нават для тых хто дрэнна плавае, бо яе глыбіня летам не перавышае 80 см, пры гэтым плынь даволі хуткая, а вада чыстая і халодная.

Іслач — рака ў Мінскай і Гродзенскай абласцях Беларусі, левы прыток Заходняй Бярэзіны (басейн ракі Нёман). Даўжыня 102 км. Пачынаецца каля вёскі Глушынцы Дзяржынскага раёна, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, у ніжнім цячэнні праз Налібоцкія лясы. Адна з нямногіх рэк Беларусі, у якой водзіцца стронга ручаёвая. Лясныя масівы абапал ракі, маляўнічасць і хуткае цячэнне вабяць турыстаў, у тым ліку і воднікаў.

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.