На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.
Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble
У краме і на сайце Symbal.by стартаваў продаж новых цішотак з патрыятычнымі дызайнамі да «Дня Волі». У новай калекцыі цішоткі прысвечаныя Кастусю Каліноўскаму і легендарнаму паролю паўстанцаў, так званай «мяккай беларусізацыі» і вершу Янкі Купалы «Спадчына», беларускай лацінцы і «Дню Волі» з дызайнам ад Уладзіміра Цэслера.
Замову можна аформіць тут ці набыць у афлайн-краме на праспекце Машэрава, 18.
Нагадваем, што вы адразу можаце праз наш сайт аплаціць вашую замову карткай ці праз АРІП, а таксама аформіць дастаўку кур’ерам па Мінску ці поштаю ў любы пункт Беларусі і свету.
1. Цішотка «Biełaruś», на якой назва нашай краіны напісаная «беларускай лацінкай», а ў спалучэнні літар бачная выява зубра.
Увага, надпіс «Biełaruś» — гэта не па-польску, чэску ці яшчэ як, так правільна пішацца назва нашай краіны паводле класічнага беларускага лацінскага алфавіту, пра які падрабязней чытайце тут.
2. Цішотка з афіцыйным лагатыпам «Дня Волі», які распрацаваў вядомы беларускі дызайнер Уладзімір Цэслер.
3. Цішотка прысвечаная Кастусю Каліноўскаму і легендарнаму паролю паўстанцаў «Каго любіш? Люблю Беларусь! То ўзаемна!», зробленая ў стылістыцы дыялогаў у коміксах.
4. Цішотка «Мяккай беларусізацыі» з беларускай птушкай, якая нарэшце зачырыкала па-беларуску і цяпер заклікае іншых.
5. Цішотка «Спадчына» з першымі радкамі легендарнага верша Янкі Купалы.
Для нашых цішотак мы выкарыстоўваем прадукцыю сусветна вядомай кампаніі «Fruit of the Loom», таму пастаянныя нашы пакупнікі ведаюць якія яны маюць фасон і размерную сетку.
Паглядзець усе цішоткі, якія зараз ёсць у наяўнасці, можна на нашым сайце ў раздзеле «Адзенне» ці ў краме на праспекце Машэрава, 18.
Таксама нагадваем, што мы апублікавалі сыходныя файлы афіцыйнага лагатыпа «Дня Волі» ў вектарным і растравым фарматах з прыкладамі візуалізацыі для абсалютна вольнага выкарыстання ў розных мэтах.
Спампаваць і паглядзець можна тут.
У архіве выкладзеныя файлы лагатыпа ў растравым і вектарным фарматах. Кожны жадаючы ў любой кропцы свету можа спампаваць гэтыя файлы і абсалютна вольна выкарыстоўваць як у грамадскіх, так і камерцыйных мэтах для вырабу і распаўсюду рознай прадукцыі прысвечанай «Дню Волі».
Архіў па спасылцы будзе дапаўняцца дызайнамі разнастайнай прадукцыі: плакаты, налепкі, ўлёткі, паштоўкі, значкі, банеры, шпалеры для тэлефонаў і ноўтбукаў, аватаркі для сацыяльных сетак ды іншае.
Выкарыстоўвайце гэтыя матэрыялы і рабіць свае святы на «Дзень Волі» ў зручных для вас фарматах ды распавядайце ў сваіх сацыяльных сетках як вы адзначаеце 101 год БНР, выкарыстоўваючы хэштэг #БНР101.
Нагадаем, што фірмовы стыль 100-годдзя БНР таксама абсалютна бясплатна можна спампаваць і выкарыстоўваць. Ён размешчаны тут.
ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.