Вышыты значак з Пацам-Вацам — легендарным персанажам, які добра вядомы ўсім беларусам.
- Дыяметр: 37 мм;
- Зроблены з льняной тканіны з машыннай вышыўкай;
- Мацаванне: булаўка.
Паца-Ваца — фантастычны персанаж, які на працягу 14 гадоў быў адным з вядучых тэлепраграмы «Мульціклуб» на Беларускім тэлебачанні. Паводле легенды, Паца-Ваца прыехаў на Зямлю з далёкай планеты Альфамегацэнтаўра і выпадкова адкрыў для сябе свет анімацыі. Пасля таго, як тэлепраграма спыніла сваё існаванне, стваральнік вобраза, лялькавод Аляксандр Купрыянаў, спрабаваў вярнуць персанажа праз праекты на MTV і YouTube, дзе Паца-Ваца нават каментаваў футбольныя матчы. У 1990-х гадах нядзельныя выпускі «Мульціклуба» мелі адзін з самых высокіх рэйтынгаў сярод дзіцячай аўдыторыі ў Беларусі, саступаючы толькі замежным праектам, як «Ералаш» і «Дысней-клуб». Пасля закрыцця праграмы арыгінальная лялька Паца-Вацы была выпадкова знойдзена аўтарам у сметніцы каля офіса тэлекампаніі.





