Цішотка мужчынская белая з беларускім арнаментам «Зорка».
Наш сайт знаходзіцца ў стадыі напаўнення. Калі вы не знайшлі патрэбны вам дызайн цішоткі, калі ласка, напішыце нам у Telegram і мы падрыхтуем для вас індывідуальную прапанову.
- Цішотка — 100% бавоўна;
- Тэхналогія нанясення: машынная вышыўка;
- Даўжыня вышыўкі: 36 см;
- Для нашых вышымаек мы выкарыстоўваем цішоткі сусветна вядомай кампаніі «Fruit of the Loom».
Увага!
Цішоткі робяцца пад замову напрацягу 2-5 працоўных дзён.
На цішотках размешчаны адзін з найбольш папулярных беларускіх узораў «Васьміканцовая зорка», які ў народным ткацтве мае шмат значэнняў — гэта і вобраз маці, чалавека, сімвал ураджаю, а таксама сакральнае, чыстае, цнатлівае вогнішча, ачышчальная энергія.
Правілы дагляду і прання вопраткі:
- Дапускаецца альбо ручное, альбо машыннае пранне пры тэмпературы не больш за 40 градусаў, папярэдне трэба вывернуць цішотку на іншы бок;
- Пажадана выкарыстоўвайце вадкі сродак для мыцця;
- Не адбельвайце выраб;
- Не выкарыстоўвайце хімічную чыстку;
- Сушыце выраб натуральным чынам;
- Не прасуйце па малюнку.










