fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
Пазнач беларускую мову роднай і атрымай зніжку 10% у краме Symbal.by (+ тэматычныя ролікі)

4-га кастрычніка стартаваў перапіс насельніцтва ў Беларусі. Сярод пытанняў — 12 і 13 пра родную мову.

Адказ мае не толькі сімвалічную, але і практычную важнасць — ацаніць стаўленне да беларускай мовы ў нашым грамадстве ды паказаць уладам, што дарэмна яны ў сваёй палітыцы надаюць нацыянальнай мове нашай краіны так мала ўвагі і такое малое значэнне!

Таму заклікаем усіх пазначыць роднай мовай беларускую, а бонусам атрымаць ад нас зніжку 10% на ўсе тавары ў нашай краме на Машэрава, 18.

Для гэтага трэба на касе паказаць скрыншот ці фота вашага бланка, дзе будзе адзначана беларуская мова як родная. Акцыя дзейнічае да 31-га кастрычніка!

Анлайн-перапіс можна прайсці з 4-га да 18-га кастрычніка на сайтах census.by ці перепись.бел. На стацыянарных участках — з 4-га да 30-га кастрычніка, па месцы жыхарства — з 21-га па 30-е кастрычніка.

Таксама ў нас дзейнічае конкурс, у якім можна атрымаць бясплатна экаторбу ад тэлеканала «Белсат» у межах кампаніі «беларускамоўны».

Для гэтага трэба зрабіць пост у інстаграме ў падтрымку беларускай мовы, а таксама расповедамі — чаму варта адзначыць яе роднай у кастрычніцкім перапісе насельніцтва. Больш падрабязна тут.

Падрабязней пра кампанію «Беларускамоўны» чытайце на адмысловай старонцы праекту:  belsat.eu/belmounyja.

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.