fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
Беларусы вырабілі першае ў свеце валошкавае марозіва з жытам і льном

Беларусы вырабілі дэсерт, які дагэтуль не выпускалі сусветныя вытворцы. Марозіва “Белы полюс” з пялёсткамі валошак і насеннем лёну ў жытнёвым кубачку ўжо могуць пакаштаваць усе наведнікі крамы Symbal.by ў Мінску.

Першы пункт продажаў – крама Symbal.by на праспекце Машэрава, 18 у Мінску. Цана 90-грамовай порцыі з першай партыі – 1 рубель 50 капеек.

Беларускі трэнд на валошкі задаў стагоддзе таму паэт Максім Багдановіч, а цяпер гэтыя кветкі з’яўляюцца на самалётах, шыльдах рэстаранаў і нават у марозіве. Нацыянальны дэсерт з “кветак радзімы” вырабіла найстарэйшая ў Беларусі фабрыка марозіва “Белы полюс”.

Валошка – не адзіная беларуская фішка: пламбір змяшчае насенне лёну, а кубачак – жытнёвую муку. Задумка вытворцаў – стварыць прадукт, пакаштаваўшы які, турыст у літаральным сэнсе адчуе Беларусь на смак.

Каментуе намеснік дырэктара па маркетынгу “Белага полюса” Максім Журовіч:

– Мы даўно заўважылі, што простае пытанне турыста “што незвычайнае можна пакаштаваць у Беларусі?” ставіць у тупік нашых людзей, якія адразу прыгадваюць хіба што дранікі.

Спадзяёмся, што валошкавы пламбір вырашыць праблему: гэта на самай справе смачнае марозіва і ўнікальны прадукт, якога няма ні ў адной краіне свету, апроч Беларусі. На смак яго наўрад ці паблытаеш з іншым дэсертам. Малочная аснова марозіва дапаўняецца кветкава-травяным водарам, а калі здараецца раскусіць зерне лёну, адчуваецца салодкі мядова-масляны прысмак.

 “Белы полюс – марозіва пламбір у вафлевым кубачку…” – так кампанія апісвае новае марозіва на яго ўпакоўцы. Брэнд прасоўвае беларускую мову і культурныя сімвалы. Таму лагічна, што першым пунктам, дзе з’явілася валошкавае марозіва, стала крама нацыянальнай атрыбутыкі Symbal.by. Там новы прадукт будзе прадавацца з 13 мая і да халоднай восені.

З сярэдзіны мая валошкавы пламбір стануць паступова завозіць у супермаркеты сталіцы ды іншых беларускіх гарадоў. Экспартаваць дэсерт за межы краіны вытворцы адмовіліся прынцыпова, каб пакінуць разынку (дакладней валошку) “толькі ў Беларусі і болей нідзе”.

Запрашаем таксама паспрабаваць іншыя гатункі марозіва “Белы полюс” у мінскай краме Symbal.by на праспекце Машэрава, 18.

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.