fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
Вынікі розыгрышу запрашальнікаў на канцэрт гурта «Крамбамбуля» 21 снежня

Неверагодна, але ў нашай разыгранцы двух запрашальнікаў на канцэрт «Крамбамбулі» выйграў флаер з парадкавым нумарам №1. Віншуем пераможцу, просім усіх праверыць свае флаеры і ўладальніка шчаслівага квіточка звязацца з намі па нумару +375297828881.

Відэа з вызначэннем пераможцы глядзіце ніжэй.

 

Гурт (і партызанскі атрад) «Крамбамбуля» прадставіў здымкі ўзнагарод, якія можна будзе атрымаць ад музыкаў 21 снежня ў Prime Hall падчас святочнага канцэрту «Партызаны каляднага лесу». Намінаваць сябе ці блізкага чалавека на ордэн ці медаль можа кожны беларус.

Агулам прадстаўлена пяць узнагарод: «Ордэн Зялёнага дуба», «Ордэн Дзеда Талаша», «Ордэн Міколкі Паравоза», медаль «За лясное братэрства», медаль «За нашу і вашу свабоду». З 2015 года «Крамбамбуля» жыве ў лесе. Натуральна, што там бракуе жалеза, таму ўзнагароды выраблены з дрэва.

– Ідэя ў тым, каб узнагародзіць людзей па выніках года за нейкія простыя чалавечыя дасягненні на асабістым, сямейным ці працоўным узроўні. За тое, пра што не напішуць у СМІ, – каментуе камандзір атраду Лявон Вольскі, які таксама з’яўляецца дызайнерам узнагарод.

Каб намінаваць сябе ці каго іншага на ўзнагароду «Крамбамбулі», дастаткова апублікаваць партрэтнае фота кандыдата ў сацсетках (Facebook, VK, Instagram, Twitter) і разам з ім пераканаўчую гісторыю дасягненняў у гэтым годзе, абавязкова дадаўшы хэштэг #krambambula2112, каб можна было адсачыць і сабраць усіх намінантаў.

Апошні дзень высоўвання кандыдатаў – 17 снежня. Пяць пераможцаў вызначаць удзельнікі гурта. Кожны атрымае па два запрашальнікі на канцэрт і будзе ўрачыста ўганараваны першымі ардэнамі і медалямі ад гурта «Крамбамбуля» на сцэне.

21 снежня ў межах праграмы  «Партызаны каляднага лесу» гледачоў чакаюць лепшыя песні «Крамбамбулі», канцэптуальнае сцэнічнае шоў і кілатоны навагодняга настрою. Квіткі можна набыць на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама на сайце Primehall.by і ў касах клуба.

Кошт квіткоў: танцпляц – 40 руб., сядзячыя – ад 42 руб.

Ёсць варыянты для групавых замоваў. Інфалінія: +375 (33) 661-14-32.

Узнагароды атрада «Крамбамбуля» ў выглядзе сувенірных значкаў і магнітаў будуць прэзентаваныя 21 снежня на канцэрце, а таксама ў гэты дзень з’явяцца ў продажы на сайце Symbal.by і ў афлайн-краме ў Мінску на праспекце Машэрава, 18.

Ордэн Міколкі Паравоза

Ордэн Дзеда Талаша

Ордэн Зялёнага дуба

Медаль «За нашу і вашу свабоду»

Медаль «За лясное братэрства»

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.