fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
Мерапрыемствы 22-24 лістапада ў Вільні з нагоды перапахавання Кастуся Каліноўскага

22 лістапада 2019 года ў Вільні адбудзецца перапахаванне Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863-1864 гг. 

Для ўсіх хто едзе на мерапрыемствы – створаны агульны адкрыты тэлеграм-чат «Едзем у Вільню».

Фінальная праграма мерапрыемстваў 22-24 лістапада ў Вільні з нагоды перапахавання Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863-1864 гадоў.

 

22 лістапада, пятніца 

8.30 – Вынас трунаў кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. з ўнутранага двара Палаца ўладароў Вялікага княства Літоўскага. Урачыстае пастраенне на Кафедральнай плошчы.

8.40 – Унос трунаў кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. у Кафедральны касцёл.

9.30—11.30 – Развітанне грамадскасці з паўстанцамі ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход вольны).

12.00 – Пачатак урачыстай імшы ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Кафедральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).

13.20 – Пачатак пешай развітальнай працэсіі ад Кафедральнага касцёла да могілак Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.

14.00 – Цырымонія пахавання парэшткаў у калумбарыі капліцы на могілках Росы.

16.00 – Капліца на могілках Росы адкрытая для ўсеагульнага наведвання.

20.00 – Cпеўны сход з Сяржуком Доўгушавым і канцэрт гурта «Dzieciuki» ў клубе «Legendos Klubas» (Kalvarijų g. 85), уваход — 5 еўра. Падзея ў ВК.

23 лістапада, субота

11:00 – Грэка-каталіцкае богаслужэнне за супакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у Базыльянскіх мурах (Святатроіцкая грэка-каталіцкая царква, адрас: Aušros Vartų g. 7B).

15:00 –  Містэрыя: гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем прысвечаны паўстанню 1863-1864 гг. (Vilniaus g. 41. Музей тэатра музыкі і кіно Літвы у Малым Палацы Радзівілаў).

18:00 –  Паўстанцкі ланцуг: жалобнае грамадскае шэсце са знічамі ад Вострай брамы да могілак Росы. 

24 лістапада, нядзеля

12:00 – Беларускае рымска-каталіцкае набажэнства за ўпакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у касцёле Св. Варфаламея на Зарэччы (адрас: Užupio g., 17).

14:00 – 16:00 – Бясплатныя пазнавальныя вандроўкі па беларускіх мясцінах Вільні. Сустрэча каля касцёла Св. Варфаламея на Зарэччы (Užupio g., 17).

Сачыць за апошняй інфармацыяй можна на старонцы падзеі ў фэйсбуку і на адмысловым сайце kalinouski.me.

Па ўсіх прапановах і за дадатковай інфармацыяй можна звяртацца па адрасу: kalinouski2019@gmail.com.

На перапахаванне паўстанцаў з трох гарадоў едуць арганізаваныя аўтобусныя групы, далучайцеся, ёсць яшчэ месцы:

Мінск: kalinouski.me, Віцебск: разам.бел, Гродна: +375 29 5082082 (МТС), +375 44 5391615(А1).

У вольны доступ у электронных фарматах pdf і epub выкладзена кніга Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда». Пампуйце на нашым сайце ў раздзеле «Задарма».

Кастусь Каліноўскі ў гэтай кнізе вельмі розны – хіба што такі, якім быў у сваім жыцці. Недзе ён вагаецца, недзе, магчыма, занадта катэгарычны і супярэчлівы, але ён нідзе не баіцца, не схіляе галаву, не спрабуе схавацца ад адказнасці або выратаваць сабе жыццё коштам іншых.

Выйшаў пятнаццаты нумар глянцавага часопіса «Наша гісторыя». Асноўная тэма нумара: пытанні і адказы пра перапахаванне Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў.

Набыць часопіс можна ў нашай краме ў Мінску на пр-це Машэрава, 18 ці замовіць праз сайт вось тут.

На нашым сайце мы стварылі раздзел «Кастусь Каліноўскі», дзе сабралі ўсе рэчы, прысвечаныя нацыянальнаму беларускаму герою, якія ёсць у нашай краме.

Навінка! Цішоткі «Каліноўшчына» з дызайнам ад Макса Пякарскага. Замаўляйце тут.

У нашай краме з’явяцца новыя світшоты і цішоткі «Каго любіш?», сумесны праект з часопісам «Наша гісторыя», у аснове прынта карціна мастака Міколы Купавы і выява з вокладкі кастрычніцкага нумара часопіса.


https://nn.by/?c=ar&i=239513

На фотаздымках новай калекцыі:

Яўген Аляшкевіч — майстар спорту па вольнай барацьбе, чэмпіён Беларусі і міжнародных турніраў, член нацыянальнай каманды Беларусі. Прызёр чэмпіянату Еўропы па барацьбе Пахлавані і кубка свету па барацьбе на паясах. Групавы і індывідуальны трэнер, падрабязней тут.

Надзея Аляшкевіч-Шушко — майстар спорту міжнароднага класа па вольнай барацьбе, шматразовая чэмпіёнка Беларусі і міжнародных турніраў. Прызёрка першых Еўрапейскіх гульняў, шматразовая прызёрка чэмпіянатаў свету.

На нашым сайце можна зрабіць перадзамову першай беларускай настольнай гульні «Паўстанцы». Гульня з’явіцца ў наяўнасці 1-га снежня.

«Паўстанцы» – гэта беларуская настольная гульня, якая дапаможа вам паглыбіцца ў атмасферу далёкага 1863 года і прапануе заняць месца знакамітай гістарычнай асобы (Каліноўскага, Урублеўскага, Мураўёва і інш.), альбо дасць магчымасць у якасці звычайнага беларуса ўплываць на сыход паўстання.

Гульня першапачаткова пабудавана на зносінах паміж людзьмі, выказванні і абмеркаванні сваёй пазіцыі. Хлусіць, падманваць, бязлітасна забіваць суперніка і майстэрскі блытаць прысутных – права кожнага ўдзельніка. Акрамя забавы гульня носіць адукацыйны характар. Яна заахвочвае паглыбіцца ў самы вір паўстання і перапісаць гісторыю.

Гульня ўпершыню выйшла ў 2013 годзе і адразу набыла вялікую папулярнасць, а таксама выклікала хвалю з’яўлення іншых беларускіх настолак.

У сваёй новай версіі настольная гульня набыла новы выгляд, стала больш дынамічнай, лагічнай і разнайстайнай. У «Паўстанцаў» цяпер ёсць два цікавыя дадаткі – «Праклён» і «Падзеі». З’явілася багатае гістачнае напаўненне: на картках вы знойдзеце гістарычных асобаў, воклічы паўстання, важныя даты і нават цытаты з гістарычных дакументаў.

Пад час кампаніі па перавыданні «Паўстанцаў», аўтары гульні вырашылі аднавіць значак з выявай герба паўстання. Мяркуем, што ў сённяшні час ён можа стаць добрым сімвалам памяці паўстанцаў. Замовіць значак і падтрымаць выданне гульні «Паўстанцы» вы таксама можаце праз наш сайт.

 

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.