fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
«Арт Сядзіба» і Сяржук Доўгушаў прадстаўляюць «Калядныя ялінкі»

26 і 27 снежня запрашаем у культурны цэнтр «Корпус» (пр-т. Машэрава, 9) на «Калядныя ялінкі» музычныя беларускамоўныя праграмы, якія стануць выдатным падарункам для вашых дзетак.

26 снежня — для маленькіх гледачоў і іх бацькоў тэатр «Варгін» падрыхтаваў незвычайны інтэрактыўны спектакль, складзены па матывах старадаўніх традыцыйна-беларускіх батлеечных сюжэтаў, з выкарыстаннем танцаў ды гульняў, і канешне ж, жывой традыцыйнай музыкі.

27 снежня — казачная праграма для дзяцей «Прыехала Каляда!» з Сержуком Доўгушавым. Каза, музыкі-калядоўшчыкі з гурта «Vuraj», гульні і казкі ад Ларысы Рыжковай з гурта «Калыханка». Святочныя песні, навагоднія карагоды, мноства цудаў і сюрпрызаў!

Праграма ранішнікаў разлічана на дзіцячую аўдыторыю ад 3 да 12 гадоў. Але і 2 -х гадовым будзе цікава.

Збор гасцей: 12:00. Працягласць мерапрыемства — 60 хвілін.

Кошт:
для дзетак — 15 рублёў, за другога дзіцяці 10 рублёў (у кошт уваходзіць падарунак для дзетак), 
для дарослых — 5 рублёў.

Квіткі можна замовіць па тэлефоне +375 (25) 996-93-76 ці праз VK альбо набыць на ўваходзе перад пачаткам мерапрыемстваў.

Месца: культурны цэнтр «Корпус» (пр-т Машэрава, 9) .

Прыходзьце і прыводзьце сваіх дзетак у святочных строях! На кожнай імпрэзе будуць вызначацца ўладальнікі самых арыгінальных і цікавых святочных касцюмаў, якія атрымаюць падарункі ад «Арт Сядзібы».

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 (25) 996-93-76.

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.