fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
«J:МОРС» і Symbal.by зрабілі народны ролік пра тое, што нам блізка

У купальскія дні Symbal.by прадстаўляе прома-відэа на адмысловую летнюю версію песні «Блізка» гурта «J:МОРС» з удзелам ансамбля FolkRada. У роліку на яе зняліся 150 чалавек з розных краін у адзенні з беларускай сімволікай.

Лепшая песня Беларусі па выніках нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» за 2016 год загучала ў абноўленай аранжыроўцы з даданнем яскравых купальскіх спеваў дзіцячага ансамбля FolkRada пад кіраўніцтвам Ірэны Катвіцкай.

Відэашэраг быў створаны Symbal.by на аснове фотаздымкаў у беларускім стылі, якія на заклік крамы дасылалі беларусы з розных куткоў Зямлі. Ролік візуальна распавядае пра «тое, што нам блізка».

 – Нам штодзённа ва ўсіх сацыяльных сетках крамы дасылаюць мілыя фоткі ў беларускім стылі з нашымі і не толькі рэчамі, беларускім дэкорам, цікавымі элементамі, традыцыйнымі, гістарычнымі і нацыянальнымі сімваламі, – кажа кіраўнік Symbal.by Павел Белавус. – Для ўздыму настрою бывае проста хапае ў інстаграме націснуць і тысячы прыгожых людзей глядзяць на цябе з фотаздымкаў, якія даказваюць, што Беларусь жыве і мае свае карані і традыцыі, якія нас усіх аб’ядноўваюць. Пра што і спявае Уладзімір Пугач у сваёй песні.

Арыгінальная версія песні «J:морс» «Блізка» выйшла ў снежні 2016. Гэта першы сінгл з новага альбома калектыву, які мае выйсці ўвосень 2017.

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.