На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.
Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble
30 студзеня ў памяшканне Symbal.by на пр-це Машэрава, 18 прыйшлі з праверкай супрацоўнікі АБЭЗ РУУС Савецкага раёна.
У 13.00 завезлі ў Савецкі РУУС намесніка дырэктара Мікіту Броўку і бухгалтарку Ксенію Міклашэўскую. У 19.30 пасля сямігадзіннага апісвання маёмасці і тавараў у Савецкі РАУС павезлі разам з затрыманымі рэчамі нашых супрацоўніц Вольгу Ігнатовіч і Анастасію Трафімчык.
Вечарам 30 студзеня чатырох супрацоўнікаў Symbal.by адправілі на Акрэсціна: Ксенію Міклашэўскую, Вольгу Ігнатовіч, Анастасію Трафімчык, Мікіту Броўку.
Пры гэтым АБЭЗ РУУС Савецкага раёна забраў з памяшкання кампаніі ўсю дакументацыю за тры гады працы, увесь тавар, тэхнічнае абсталяванне, тры сістэмных блока ад кампутараў. Праца Symbal.by часова паралізаваная.
На нашых супрацоўнікаў заведзены адміністрацыйныя пратаколы па артыкулах 17.1 і 23.4.
1 лютага справы Мікіты Броўкі і Ксеніі Міклашэўскай суд адправіў назад у Савецкіі РУУС на дапрацоўку, справы Вольгі Ігнатовіч і Анастасіі Трафімчык суд не паспеў сёння разгледзець — працяг судоў над супрацоўнікамі Symbal.by 2 лютага.
2 лютага чацвёртыя суткі супрацоўнікі Symbal.by на Акрэсціна, справы Мікіты Броўкі (па выніку працэсу) і Ксеніі Міклашэўскай (самастойна суддзёй) зноў адправілі на дапрацоўку, па сканчэнню 72 гадзін затрымання іх так і не выпусцілі. Справы па Анастасіі Трафімчык і Вольгі Ігнатовіч у суд сёння не прыходзілі.
Адвакат Алесь Лабаты меў сёння з Мікітам размову, ён трымаецца бадзёра, прасіў перадаць усім прывітанні. Пасля працэсу над ім нават пажадаў суддзі добрага вечара.
Скарга на незаконнае затрыманне Мікіты Броўкі не разгледжана, скаргі на незаконнае затрыманне іншых супрацоўніках будуць пададзены заўтра.
3 лютага пачалі АБЭЗы выклікаць на размовы вытворцаў, з якімі кампанія symbal.by працавала апошнія гады, а гэта соткі кампаній і прадпрымальнікаў. Пытаюць у асноўным ці рабілі яны нам нешта з бел-чырвона-белым сцягам і «Пагоняй» ды даюць зразумець, што больш не трэба.
4 лютага на судзе над супрацоўніцамі Symbal.by Вольгай Ігнатовіч і Анастасіяй Трафімчык міліцыянер у масцы і са змененым імем ды прозвішчам вось што расказаў пра падзеі 30 студзеня, калі да нас прыйшлі з праверкай з АБЭЗ, забралі ўсе дакументы, прадукцыю і затрымалі чатырох супрацоўнікаў:
«С утра мне поступил звонок о том, что на Машерова,18 проходит несанкционированное мероприятие. В 11:30 я был в магазине и через окно видел, что на прилавке размещается незарегистрированная символика в виде бело-красно-белых флагов. Я зашёл в магазин, увидел это воочию, вернулся на рабочее место и в 19:30 приехал снова в магазин и отвёл двух сотрудниц для дальнейшей дачи показаний по поводу несанкционированного мероприятия. По пути в автомобиль они упирались, отказывались пройти со мной, выказывали недовольство».
У выніку па артыкулу 23.4 за непадпарадкаванне міліцыі Вольга Ігнатовіч і Анастасія Трафімчык у Савецкім судзе Мінска атрымалі ад суддзяў Фёдаравай і Шацілы па 15 сутак.
Іх і двух супрацоўнікаў, Мікіту Броўку і Ксенію Міклашэўскую, якія 3 лютага атрымалі па 20 сутак па артыкулах 17.1 і 23.4, чакае яшчэ даразгляд справаў па артыкулу 23.34 — пікетаванне шляхам размяшчэння бел-чырвона-белых сцягоў на прылаўку крамы.
Дзяўчаты расказалі пра ўмовы на Акрэсціна:
— іх адзінаццаць у камеры з шасцю спальнымі месцамі,
— за шэсць дзён знаходжання так і не прынеслі ні матрасы, ні пасцельную бялізну,
— спяць на голых нарах, падлозе ці драўлянай лаве,
— у камеры даволі халодна,
— перадачкі не атрымліваюць, толькі лекі,
— адзіны пазітыў: сабраліся прыемныя і цікавыя людзі.
19 лютага: сябры, дзякуй за падтрымку, добрыя словы і салідарнасць. Нашыя супрацоўнікі на волі.
3 сакавіка: нам цяжка пра гэта пісаць, але з сакавіка афлайн- і анлайн-крама Symbal.by канчаткова спынілі сваю працу на нявызначаны тэрмін. Усе падзеі, якія апошнія 8 месяцаў адбываюцца вакол нашай кампаніі, прывялі да таго, што мы больш не можам арэндаваць памяшканні для далейшай камерцыйнай дзейнасці ў любых фарматах і ўтрымліваць ранейшы штат супрацоўнікаў.
Падрабязней пра закрыццё чытайце тут.
Падрабязнасці і апошнія навіны ў нашым тэлеграм-канале.
Як нас падтрымаць? Ёсць некалькімі спосабаў:
— набыць адзін ці некалькі электронных тавараў на нашым сайце (вы можаце выбраць пэўную колькасць такіх тавараў і аплаціць карткай ці праз АРІП (ЕРИП) з любой краіны),
— далучыцца да спонсарскай падпіскі на ютуб-канале Symbal.by з любой краіны, бо мы працягваем развіваць усе нашыя сацыяльныя сеткі,
— замовіць рэкламу ў нашых сацыяльных сетках (instagram, facebook, youtube, vk, twitter, telegram, ok, tiktok) з агульнай аўдыторыяй каля 300 тысяч чалавек (прапановы дасылайце на symbalby@gmail.com).
ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.