fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
Толькі наперад! Новая атрыбутыка для заўзятараў «белакрылых»

У межах супрацы крамы Symbal.by і Беларускай федэрацыі футбола мы распрацавалі калекцыю атрыбутыкі «Tolki napierad» для заўзятараў нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе «Белыя крылы» з нагоды старту розыгрышу Лігі нацый УЕФА і кваліфікацыі чэмпіяната Еўропы УЕФА 2020 года.

Фірмовыя цішоткі, заплечнікі, кепкі, шалікі вы можаце набыць у нашай краме ў Мінску па праспекце Машэрава, 18 і з дастаўкай у любую кропку Беларусі і свету, а таксама на бліжэйшых матчах «белакрылых» на стадыёне «Дынама». Усю калекцыю можна паглядзець тут.

Арнаментаваныя шалікі і заплечнікі «Белыя крылы»:

  

Кепкі «Belarus» ды белыя і чырвоныя цішоткі «Tolki napierad»:

3 верасня на пляцоўцы каля Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя новай гульнявой формы Нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе.

Як паведамлялася раней, у якасці тэхнічнага партнёра АБФФ выступіць кампанія Macron. Італьянскім вытворцам спартыўнай экіпіроўкі распрацаваны ўнікальны дызайн з выкарыстаннем нацыянальных элементаў.

Пасля вячэрняй трэніроўкі ўсе футбалісты, выкліканыя галоўным трэнерам Ігарам Крывушэнкам для ўдзелу ў матчах Лігі нацый супраць Сан-Марына і Малдовы, разам з трэнерскім штабам адправіліся ў цэнтр сталіцы.

Там, на пляцоўцы каля мастацкага музея і ў непасрэдным суседстве з культавым стадыёнам «Дынама», прайшла прэзентацыя экіпіроўкі каманды.

У дадатак да самой прэзентацыі, пры падтрымцы крамы «Symbal.by» і культурніцкай пляцоўкі «Арт Сядзiба» для заўзятараў былі падрыхтаваныя выступы гурта «Shuma», вулічнага тэатра «Вір», бубнача Хведара Грувіча, а таксама розныя конкурсы ад вядучага свята Аляксея Сапрыкіна.

Акрамя таго, спартсмены разам з заўзятарамі ацанілі новую лінейку атрыбутыкі «белых крылаў», распрацаваную і прэзентаваную АБФФ сумесна з крамай «Symbal.by» і культурнай пляцоўкай «Арт Сядзiба».

Падтрымаем каманду на стадыёне! Квіткі на бліжэйшыя матчы «белакрылых» можна набыць тут.

7 верасня АБФФ прэзентавалі «Ваяра» — талісмана нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе.

Сімвалічна! Абаронца сённяшняй зборнай Беларусі па футболе Сяргей Паліцевіч у форме з бел-чырвона-белым сцягам, у якой каманда гуляла свой першы адборачны цыкл. 

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.