fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
БНР101: запрашаем на Дзень Волі 23 сакавіка ў Гародню

Сябры, працягваецца збор сродкаў на арганізацыю Дня Волі 2019. Ахвяраваць любую суму вы можаце як праз Талаку, так карткай наўпрост у Фэйсбуку.

Сабраныя сродкі пойдуць на арганізацыю і правядзенне святочных мерапрыемстваў на «Дзень Волі 2019». У першую чаргу на Дзень Волі ў Гародні, які пройдзе 23 сакавіка ў Каложскім парку з 13 па 17 гадзін.

Падзеі ў ФБ і ВК.

Мы запрашаем святкаваць стопершыя ўгодкі абвяшчэння БНР у Гародню, каралеўскі беларускі горад і другую сталіцу БНР, дзе якраз у 1919-ым годзе ўпершыню адзначалі 25-га сакавіка.

Каго чакаць?

Гурты Крама, Дай Дарогу!, Dzieciuki, а таксама легендаў беларускага року — Лявона Вольскага і Змітра Вайцюшкевіча!

А таксама: 

— сцэна і добры гук,
— фудкорт і кірмаш,
— дзіцячая пляцоўка,
— выступы гарадзенскіх дзеячоў і знакамітых людзей каралеўскага гораду! 

Падрабязнасці на bnr.by.

Памятны знак «Пагоня на Грунвальд», які ўсталяваны ў Гародні ў Каложскім парку, дзе ў гэтым годзе адбудзецца 23 сакавіка Дзень Волі 2019, на месцы адкуль Вітаўт у 1410 годзе павёў войска на Грунвальдскую бітву.

Каложскі пасад, або проста Каложа — гістарычны раён Гародні, які ўзнік як гандлёва-рамесны пасад. Заселены не пазней, як у сярэдзіне 12 стагоддзя.

Знаходзіўся на высокім правым беразе ракі Нёман на захадзе ад Замкавай гары, на месцы сучаснага Каложскага парку.

Ад узвышша з заходняга боку яго аддзяляў глыбокі роў. У другой палове XII ст. тут была пабудавана Барысаглебская царква, якая з’яўляецца самай старой рэлігійнай пабудовай Беларусі.

У 1405, у час вайны з Ноўгарадам, вялікі князь літоўскі Вітаўт пасяліў на тэрыторыі пасада 11 тыс. палонных мужчын, жанчын і дзяцей, выведзеных з пскоўскага пасада Каложы (рус. Коложе), з таго часу за раёнам замацавалася назва Каложа, а царква пачала называцца Каложскай.

Пры раскопках былі знойдзены рэшткі земляных і паўземляных дамоў.

Таму сёлета мы адпраўляемся святкаваць стопершыя ўгодкі абвяшчэння БНР у Гародню, каралеўскі беларускі горад і другую сталіцу БНР, дзе якраз у 1919-ым годзе ўпершыню адзначалі 25-ага сакавіка. 

Увага! Сыходнікі лагатыпа «Дня Волі» ад Уладзіміра Цэслера выкладзены для агульнага выкарыстання. Спампаваць можна тут.

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.