На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.
Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble
Сябры, працягваецца збор сродкаў на арганізацыю Дня Волі 2019. Ахвяраваць любую суму вы можаце як праз Талаку, так карткай наўпрост у Фэйсбуку.
Сабраныя сродкі пойдуць на арганізацыю і правядзенне святочных мерапрыемстваў на «Дзень Волі 2019». У першую чаргу на Дзень Волі ў Гародні, які пройдзе 23 сакавіка ў Каложскім парку з 13 па 17 гадзін.
Мы запрашаем святкаваць стопершыя ўгодкі абвяшчэння БНР у Гародню, каралеўскі беларускі горад і другую сталіцу БНР, дзе якраз у 1919-ым годзе ўпершыню адзначалі 25-га сакавіка.
Каго чакаць?
Гурты Крама, Дай Дарогу!, Dzieciuki, а таксама легендаў беларускага року — Лявона Вольскага і Змітра Вайцюшкевіча!
А таксама:
— сцэна і добры гук,
— фудкорт і кірмаш,
— дзіцячая пляцоўка,
— выступы гарадзенскіх дзеячоў і знакамітых людзей каралеўскага гораду!
Падрабязнасці на bnr.by.
Памятны знак «Пагоня на Грунвальд», які ўсталяваны ў Гародні ў Каложскім парку, дзе ў гэтым годзе адбудзецца 23 сакавіка Дзень Волі 2019, на месцы адкуль Вітаўт у 1410 годзе павёў войска на Грунвальдскую бітву.
Каложскі пасад, або проста Каложа — гістарычны раён Гародні, які ўзнік як гандлёва-рамесны пасад. Заселены не пазней, як у сярэдзіне 12 стагоддзя.
Знаходзіўся на высокім правым беразе ракі Нёман на захадзе ад Замкавай гары, на месцы сучаснага Каложскага парку.
Ад узвышша з заходняга боку яго аддзяляў глыбокі роў. У другой палове XII ст. тут была пабудавана Барысаглебская царква, якая з’яўляецца самай старой рэлігійнай пабудовай Беларусі.
У 1405, у час вайны з Ноўгарадам, вялікі князь літоўскі Вітаўт пасяліў на тэрыторыі пасада 11 тыс. палонных мужчын, жанчын і дзяцей, выведзеных з пскоўскага пасада Каложы (рус. Коложе), з таго часу за раёнам замацавалася назва Каложа, а царква пачала называцца Каложскай.
Пры раскопках былі знойдзены рэшткі земляных і паўземляных дамоў.
Таму сёлета мы адпраўляемся святкаваць стопершыя ўгодкі абвяшчэння БНР у Гародню, каралеўскі беларускі горад і другую сталіцу БНР, дзе якраз у 1919-ым годзе ўпершыню адзначалі 25-ага сакавіка.
Увага! Сыходнікі лагатыпа «Дня Волі» ад Уладзіміра Цэслера выкладзены для агульнага выкарыстання. Спампаваць можна тут.
ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.