fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
Запрашаем на мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы

Запрашаем далучацца да святкавання Дня роднай мовы ў розных кутках Беларусі: з 21 да 23 лютага імпрэзы адбудуцца не толькі ў Мінску, але і ў Брэсце, Бабруйску, Віцебску, Гродне і Магілёве!

21 лютага запрашаем у кавярню «Грай» адзначыць Дзень роднай мовы. Канцэрт ладзіцца з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы і ў межах кампаніі #беларускамоўны, пра якую падрабязней можна даведацца на Belsat.eu.

Падчас свята выступяць беларускія паэты і музыкі, сярод якіх гурт AKUTE, UZARI, рэпер ANGST, Усевалад Сцебурака, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Стась Карпаў. Культурніцкая праграма будзе жывой і насычанай, а кожны жадаючы зможа ўзяць удзел у шоў «Самшазам». Таксама на другім паверсе прасторы «Грай» будуць дзейнічаць пляцоўкі настольных гульняў, дзіцячых забаў і невялічкі кірмаш.

Адмыслова да Дня роднай мовы каманда Say.by прэзентуе новую версію мабільнага дадатку для размоваў па-беларуску ў сферы абслугоўвання і штодзённым жыцці.

Госці свята змогуць узяць удзел у квэстах з ужываннем дадатку, а самыя актыўныя — атрымаюць цікавыя прызы і падарункі.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень ва ўніверсітэтах і клубах Беларусі праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі, прысвечаныя беларускай мове.

Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але і натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы.

Уваход вольны, але варта зарэгістравацца тут.

Інфалінія: +375 25 996 93 76.

Кафэ «Грай», вул. Інтэрнацыянальная, 33.
Пачатак а 18:00.

Мы сабралі мерапрыемствы прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, якія адбудуцца ў розных гарадах Беларусі.

Брэст, 21 лютага

Літаратурна-музычнай замалёўкай «Хутка вясна» адзначаць свята ў Брэсце. Літаратурную частку прадставіць пісьменніца Наталля Харытанюк, а музычную — Алесь Камоцкі і Алеся Сівохіна.

Прастора «Дзедзіч» (вул. Маякоўскага, 46). Пачатак а 18-й. Уваход вольны!

Магілёў, 21 лютага

Магілёў наведае пісьменнік і журналіст Алесь Кіркевіч, які правядзе ў Цэнтры «Кола» творчую сустрэчу. А клуб «Волат» прэзентуе магілёўцам сваю «Рыцарскую праграму»: выстава даспеху, сапраўдныя баёўкі на мячах ды шаблях, цікавыя факты пра ўзбраенне нашых продкаў, конкурсы.

Цэнтр «Кола» (зав. Чкалава, 16). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Гродна, 21 лютага

У Гродне ў Цэнтры гарадскога жыцця адбудзецца канцэрт Змітра Вайцюшкевіча.

Прастора «У цэнтры» (вул. Кірава, 3). Пачатак а 19-й. Уваход вольны!

Віцебск, 22 лютага

А на наступны дзень, 22 лютага, у Віцебску адбудзецца творчы вечар Андруся Такінданга.

Арт-паб «Торвальд» (вул. Талстога, 1). Пачатак а 19-й. Уваход вольны!

Бабруйск, 23 лютага

Завершыцца святкаванне Дня роднай мовы ў Бабруйску 23 лютага, дзе адбудзецца «Спеўны сход» са Змітром Вайцюшкевічам, а моўныя курсы «Мова Нанова – Бабруйск» адсвяткуюць сваё пяцігоддзе. Акрамя гэтага адбудуцца выступы мясцовых гуртоў.

Крэатыўная прастора «1387» (вул. Чангарская, 54). Пачатак а 18-й. Уваход вольны!

Імпрэзы адбудуцца ў межах грамадскай кампаніі «Беларускамоўны», якая мае на мэце дасягнуць рэальнага моўнага раўнапраўя ў Беларусі і прымеркаваная да чарговага перапісу насельніцтва, які адбудзецца ў нашай краіне сёлета.

Святкуем Дзень роднай мовы разам!

Перакананыя, што гэта далёка не ўсе. Дасылайце нам на скрынку symbalby@gmail.com інфармацыю і анонсы, калі таксама ладзіце івэнты да Дня роднай мовы і хочаце каб мы пра іх распавялі.

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.