На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.
Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble
Мы вяртаемся!
Цяпер набыць рэчы можна двума спосабамі: праз наш філіял у Грузіі, а таксама праз міжнародную пляцоўку Redbubble!
ПАДТРЫМАЦЬ СЯМ’Ю ПАЎЛА БЕЛАВУСА
НАШ ФІЛІЯЛ У ГРУЗІІ
ЗАМОВІЦЬ ПРАЗ REDBUBBLE
ЗАМОВІЦЬ КАЛЯНДАР «МОВА ВОЛЬНЫХ»
Што такое Redbubble i як гэта працуе?
Redbubble — гэта глабальны маркетплэйс, на якім можна замовіць рэчы з прынтамі, якія прапануюць самі карыстальнікі. Кампанія была заснавана ў 2006 годзе ў Мельбурне, Аўстралія, а таксама мае офісы ў Сан-Францыска і Берліне.
Мы размяшчаем на гэтым сайце свае прынты, а Redbubble, у сваю чаргу, вырабляе прадукцыю і дасылае замову вам.
Усе рэчы вырабляюцца ў ЗША, Еўропе і Аўстраліі, таму іх можна атрымаць максімальна хутка і без дадатковых мытных плацяжоў.
Якія рэчы і з якімі прынтамі ёсць у наяўнасці?
Зараз даступна больш за 50 легендарных прынтоў ад SYMBAL.BY.
З імі можна замовіць вялікі асартымент прадукцыі: адзенне (цішоткі, світшоты, худзі, бейсболкі і г.д.), посуд (кубкі, бутэлькі для вады), чахлы для тэлефонаў і планшэтаў, налепкі, паштоўкі, бірдэкелі, торбы, заплечнікі і шмат усяго іншага.
Кожная рэч друкуецца адмыслова для вас, таму ўсе пазіцыі заўсёды ёсць у наяўнасці!
У якія краіны даступная дастаўка?
Дастаўка ёсць ва ўсе краіны свету, акрамя наступных рэгіёнаў: Іран, Куба, Судан, Паўночная Карэя, Сірыя, Крым. Актуальнасць інфармацыі можна праверыць тут.
Таксама даступная дастаўка ў Беларусь. Разам з тым, мы не можам несці адказнасць за дзеянні беларускай мытні і іншых дзяржаўных органаў. Падчас дастаўкі рэчаў з выявай бела-чырвонага сцяга і герба “Пагоня” могуць узнікнуць праблемы.
З якой краіны ажыццяўляецца адпраўка?
Гэта залежыць ад таго, у якой краіне вы знаходзіцеся і якую менавіта прадукцыю замовілі. Уся прадукцыя вырабляецца і дасылаецца з наступных краін: Злучаныя Штаты Амерыкі, Аўстралія, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Канада, Францыя, Чэхія, Германія, Італія, Іспанія.
Актуальнасць інфармацыі можна праверыць тут.
Колькі па часе займае дастаўка?
Дастаўка займае ад 10 дзён. Прыкладныя тэрміны дастаўкі кожнага тавару пазначаныя побач з інфармацыяй пра тавар.
МЫ АДЧЫНІЛІ ФІЛІЯЛ У ГРУЗІІ. ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗРАБІЦЬ ЗАМОВУ МОЖНА ТУТ.