fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
Ганна Бонд пачала размаўляць па-беларуску!

У падтрымку «Мова Фэсту» генеральны партнёр свята бровар «Аліварыя» і блогерка ды вядучая Ганна Бонд запусцілі чэлендж «Вывучы беларускую мову да “Мова Фэсту”».

Ганна Бонд апублікавала ў інстаграме зварот, дзе запрасіла сваіх падпісантаў на «Мова Фэст» і прапанавала ўзгадаць цікавыя беларускія словы, падзяліцца імі са сваімі падпісантамі і перадаць эстафету далей. Любімае беларускае слова Ганны Бонд «імбрык», а перадала яна эстафету музыку Мікіце Найдзёнаву, журналісту Антону Мартыненку і гурту «NaviBand».

Каб далучыцца да чэленджу, трэба апублікаваць у сторыс інстаграма сваё любімае беларускае слова, адзначыць хэштэг #мовафэст і акаўнт @alivariabelarus

Пра свае першыя ўражанні ад чэленджу распавядае Ганна Бонд:

— Не чакала такой актыўнасці, людзі дасылаюць і дасылаюць словы: пыска, крэйда, буська, цмок, патэльня, смоўж, спатканне, пачвара і яшчэ сотні ды сотні слоў. Розныя рэакцыі атрымліваю: нехта кажа «ганьба», за тое як я размаўляю па-беларуску, а нехта – малайчынка, што спрабуеш і нам даеш прыклад. Я адмыслова ў сваім звароце паказала, што не дасканала валодаю беларускай мовай, але хачу і буду гэта выпраўляць. Бо калі цурацца і не спрабаваць гаварыць, то ніколі не загаворыш і застанецца казаць беларускамоўным людзям пры сустрэчы: як ты прыгожа гаворыш, а я так не магу. Спрабуйце, рабіце першы крок, не бойцеся рабіць памылак і беларуская мова загучыць і з вашых вуснаў.

Вучыце новыя словы і прыходзьце 22 лютага ў культурны хаб «ОК16» на «Мова Фэст». Бровар «Аліварыя» арганізуе на свяце сваю фестывальную зону, дзе вы зможаце праверыць моўныя веды, прайсці гістарычны квіз і атрымаць падарункі.

Адным з галоўных падарункаў для ўдзельнікаў акцыі і конкурсаў на «Мова Фэст» стане лімітаваная серыя цішотак «Мова», якую спецыяльна да фестывалю выпусцілі разам «Аліварыя» і кампанія Symbal.by. Набыць цішоткі таксама можна ў фірмовай краме Symbal.by ў Мінску на пр-це Машэрава, 18.

«Аліварыя» займае актыўную пазіцыю па падтрымцы ініцыятыў, накіраваных на развіццё беларускай мовы. У скарбонцы кампаніі шмат беларускамоўных і беларускаарыентаваных праектаў. Сярод якіх, напрыклад, аднаўленне духоўнай і матэрыяльнай спадчыны вядомага мінскага галавы Караля Яна Чапскага. Шмат гадоў «Аліварыя» з’яўляецца арганізатарам і сябрам фестывалю беларускамоўнай рэкламы «ADNAK!». Брэнд актыўна падтрымлівае беларускі спорт і запрашае «заўзець па-беларуску» на футбольных і хакейных матчах нацыянальных каманд.

Арганізацыя ўнікальнага свята «Мова Фэст», прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы, з’яўляецца яшчэ адным крокам да папулярызацыі і падтрымкі роднага слова. Бо менавіта беларуская мова з’яўляецца тым скарбам, што яднае ўсіх беларусаў, тым падмуркам, на якім мы разам будуем нашу агульную гісторыю.

Поўная праграма свята на старонцы movafest.by.

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.