На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.
Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble
4-га кастрычніка стартаваў перапіс насельніцтва ў Беларусі. Сярод пытанняў — 12 і 13 пра родную мову.
Адказ мае не толькі сімвалічную, але і практычную важнасць — ацаніць стаўленне да беларускай мовы ў нашым грамадстве ды паказаць уладам, што дарэмна яны ў сваёй палітыцы надаюць нацыянальнай мове нашай краіны так мала ўвагі і такое малое значэнне!
Таму заклікаем усіх пазначыць роднай мовай беларускую, а бонусам атрымаць ад нас зніжку 10% на ўсе тавары ў нашай краме на Машэрава, 18.
Для гэтага трэба на касе паказаць скрыншот ці фота вашага бланка, дзе будзе адзначана беларуская мова як родная. Акцыя дзейнічае да 31-га кастрычніка!
Анлайн-перапіс можна прайсці з 4-га да 18-га кастрычніка на сайтах census.by ці перепись.бел. На стацыянарных участках — з 4-га да 30-га кастрычніка, па месцы жыхарства — з 21-га па 30-е кастрычніка.
Таксама ў нас дзейнічае конкурс, у якім можна атрымаць бясплатна экаторбу ад тэлеканала «Белсат» у межах кампаніі «беларускамоўны».
Для гэтага трэба зрабіць пост у інстаграме ў падтрымку беларускай мовы, а таксама расповедамі — чаму варта адзначыць яе роднай у кастрычніцкім перапісе насельніцтва. Больш падрабязна тут.
Падрабязней пра кампанію «Беларускамоўны» чытайце на адмысловай старонцы праекту: belsat.eu/belmounyja.
ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.