На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.
Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble
23 жніўня запрашаем на SYMBAL.BY FEST разам адсвяткаваць пяцігоддзе крамы.
Свята пройдзе ў папулярнай мінскай прасторы «Пясочніца» (вул. Куйбышава, 45).
У праграме:
— выступы чатырох вядомых беларускамоўных гуртоў: Akute, :B:N:, NaviBand, Dzieciuki,
— прэзентацыя Марыяй Ермаковай, удзельніцай беларускага нацыяльнага адбору на «Дзіцячае Еўрабачанне-2019», песні «Вятры»,
— прэзентацыя новай калекцыі цішотак,
— конкурсы, забавы, падарункі, фотазоны,
— фуд-корт «Пясочніцы» з півам і смачнай вулічнай ежай.
Вядучы свята — Аляксей Сапрыкін.
Пачатак а 18.30. Уваход вольны.
Падрабязней пра ўдзельнікаў канцэрту:
Марыя Ермакова, удзельніца нацыяльнага адбору на «Дзіцячае Еўрабачанне-2019». Да конкурса, які адбудзецца ў лістападзе ў Польшчы, Марыя пераклала сваю конкурсную песню «Вятры» на ўсе славянскія мовы краін-удзельніц. На свяце ў «Пясочніцы» Марыя выканае беларускі варыянт сваёй песні.
Вясною магілёўскі гурт Akute прэзентаваў свой новы пяты альбом, а 23 жніўня мы разам з вамі будзем танчыць пад іх бязлітасны дэнс.
Гарадзенскі гурт Dzieciuki ў верасні прэзентуюць свой новы альбом «Радыё Гародня». На фэсце прагучаць як новыя песні, так і самыя папулярныя хіты гурта!
З гуртом NaviBand нашая крама сябруе шмат гадоў, мы падтрымлівалі Ксюшу і Арцёма падчас падрыхтоўкі і ўдзелу ў Еўрабачанні ды заўжды сочым за іх творчымі поспехамі. Некаль дзён назад NaviBand паведамілі, што ўжо запісалі новы альбом.
У гэта цяжка паверыць, але восенню гурт :B:N: адзначыць сваё 20-годдзе! А 23 жніўня мы разам з вамі будзем крычаць «Жыве rock’n’roll!» на пяцігоддзі крамы Symbal.by.
ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.