fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
Акцыя #ДобрыяСловы

Сябры! А давайце запусцім флэшмоб #добрыясловы!

Нашы рэкламныя банеры забаранілі, ніводзін з чатырох так і не з’явіўся ў горадзе. А мы хацелі, каб вы іх убачылі і ўсміхнуліся, проста хацелі ўзняць вам настрой.

Давайце публікаваць у розных сацыяльных сетках з тэгам #добрыясловы фоткі ці паведамленні з добрымі і смешнымі пажаданнямі адно аднаму на беларускай мове.

Такім чынам мы ўсе будзем уздымаць настрой і дапамагаць адно аднаму не страціць надзею на лепшую будучыню Беларусі без забаронаў, вар’яцкіх законаў і абсурдных паводзінаў. І таксама чарговы раз пераканаемся ў раскошнасці нашай мовы, яе здольнасці яскрава перадаць любыя эмоцыі і зычэнні.

Сітуацыя зараз такая: у рэкламнай агенцыі адмовіліся вешаць усе чатыры новыя сюжэты, тым часам ранейшыя нашы банеры там застаюцца вісець.

Нас адпраўляюць у Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама ўзгадняць новыя макеты, там нейкая рада збіраецца раз на тыдзень і прымае рашэнне. 

Мы сходзім, каб атрымаць пісьмовы адказ, бо хочацца разабрацца ў сітуацыі і зразумець, чым жа іх так спужаў Някляеў з усмешкай і добрымі словамі на праспекце. 

Уся гэтая гісторыя — проста яскравы прыклад безразборнай цэнзуры і абсурднасці, у якой мы жывем.

Тым часам Дэкрэт Прэзідэнта РБ ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» дакладна сведчыць, што рэкламным агенцыям нічога не трэба ўзгадняць:

4.6 Суб’екты гаспадарання пры ажыццяўленні эканамічнай дзейнасці ў рэкламнай сферы размяшчаюць вонкавую рэкламу і рэкламу на транспарце без ўзгаднення яе зместу з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, а таксама іншымі дзяржаўнымі органамі.

Нагадаем, што нашыя новыя рэкламныя банеры з Уладзімірам Някляевым і Юрыем Жыгамонтам правіселі на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Незалежнасці 4-га верасня некалькі гадзінаў і былі знятыя. На іх месца вярнулі ранейшыя нашы банеры, якія там былі.

Не размясцілі і іншыя банеры — з Лявонам Вольскім і Меліцінай Станютай.

Ідэя акцыі #добрыясловы была простая: добрыя і годныя людзі наўпрост звяртаюцца да мінакоў з добрымі і мілымі словамі. Спадзяваліся, што такія выпадковыя гарадскія кампліменты і падбадзёрванні ад вядомых беларусаў будуць выклікаць усмешку ў людзей і ўздымаць настрой.

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2025). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.