На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.
Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble
7 верасня ў Лідзе адбудзецца маштабны фестываль Lidbeer-2019 ды ўрачыстае адкрыццё помніка князю Гедыміну. Падрабязную праграму глядзіце тут.
Праграма ўдзелу Symbal.by (наш намёт будзе знаходзіцца на пляцоўцы каля помніка і Лідскага замка, скрыжаванне вуліц Грунвальдская і Замкавая):
10.00 – 23.00 — фотазона, конкурсы, падарункі, сувеніры ад Symbal.by на фестывалі Lidbeer-2019;
12.20 – 12.45 — цырымонія адкрыцця помніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін»;
13.00 – 14.00 — сустрэча з аўтарамі помніка Вольгай Нячай і Сяргеем Аганавым каля намёту Symbal.by на пляцоўцы ля помніка;
17.00 – 17.30 — сустрэча і фотасесія з гуртом Akute каля намёту Symbal.by.
Сумесна з аўтарамі помніка скульптарамі Вольгай Нячай і Сяргеем Аганавым ды Symbal.by выпушчана серыя сувенірнай прадукцыі з выявамі элементаў помніка князю Гедыміну ў Лідзе. Упершыню ў Беларусі створана лінейка мерча, прысвечаная канкрэтнай скульптурнай кампазіцыі.
Набыць сувенірную прадукцыю ўжо можна праз сайт з дастаўкай і ў краме Symbal.by ў Мінску на праспекце Машэрава, 18.
Мерч Гедыміна будзе прадстаўлены на кірмашы рамеснікаў на фестывалі Lidbeer-2019 7 верасня. Акрамя гэтага ў межах фэсту Lidbeer Symbal.by плануе арганізаваць фотазону прысвечаную Гедыміну і аўтограф-сесію з аўтарамі помніка Вольгай Нячай і Сяргеем Аганавым, дзе вы зможаце атрымаць адказы на ўсе пытанні да вядомых скульптараў.
Сувенірная прадукцыя з выявай помніка вялікаму князю Гедыміну ў Лідзе
Шэрыя і чорныя цішоткі «Гедымін»
Тэкстыльныя торбы «Гедымін»
Драўляныя магніты «Гедымін» сіняга і пясчанага колераў
Кубкі «Гедымін»
Круглыя значкі і магніты «Гедымін»
З 30 жніўня ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі (вул. Перамогі, 37а) працуе выстава скульптураў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава «Спадарожнікі».
10 фактаў пра помнік князю Гедыміну ў Лідзе
Каб падрабязней расказаць пра гэты ўнікальны праект не толькі для горада Ліды, але і для ўсёй краіны, мы сабралі 10 фактаў і навінаў пра лідскі помнік Гедыміну і працу па рэалізацыі гэтага праекта.
1. У кастрычніку 2017 года Лідскі райвыканкам абвесціў конкурс на лепшы эскіз скульптуры «Заснавальнік замка – князь Гедымін». У конкурсе ўдзельнічала 28 прац. У лютым 2018 пасля падліку галасоў перамог сумесны эскіз скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава.
2. Пра помнік у Лідзе:
Помнік паказвае князя Гедыміна ў дасканалых рыцарскіх даспехах, але без шлема і ў багатым убранні. Князь у раскошных шатах з доўгім шлейфам едзе на кані — відавочна, што гэта ўрачысты ўваход валадара ў свой замак. На галаве князя карона: Гедымін, як раней Міндоўг, называў сябе каралём. Магчыма, творцы мелі на ўвазе візіт князя ў 1320-я гады ў пабудаваную па ягоным загадзе ў 1323 годзе на зліцці рэк Лідзеі і Каменкі крэпасць. Першыя сцены складаліся з валуноў і драбнейшых камянёў, пазней былі ўмацаваныя чырвонай цэглай.
Сяргей Аганаў распавёў, што пры ўсёй мастацкай абагульненасці вобраза Гедыміна, у дадзенай трактоўцы ягонае аблічча адпавядае гістарычнай праўдзе. Гэтаму паспрыялі шматлікія кансультацыі.
Аўтары ўлічылі парады спецыялістаў па палітычнай гісторыі Вялікага княства, матэрыяльнай культуры і мастацтве таго часу. Не абышлі ўвагай нават пароду каня, на якім сядзіць князь. Былі спрэчкі і па тым, як правільна пісаць яго імя. Адпаведна, тое, што было прадстаўлена кіраўніцтву Лідчыны, стала вынікам сумеснай працы мастакоў, архітэктара, навукоўцаў.
Пра аўтараў помніка:
Вольга Нячай — мастак, скульптар, дызайнер, магістр мастацтвазнаўства. Працуе ў галіне манументальнай скульптуры, анімалістыкі, дробнай пластыкі, дэкаратыўнага мастацтва, жывапісу і дызайну. У сваёй творчасці апявае прыгажосць коней. Нарадзілася ў Мінску ў 1985 годзе.
Сяргей Аганаў — мастак, скульптар. Працуе ў жанры традыцыйнай скульптуры з выкарыстаннем керамікі, бронзы, каменя, дрэва. Нарадзіўся ў Лідзе ў 1974 годзе. Сярод яго самых вядомых работ — скульптура «Войт» у Мінску, прысвечаная атрыманню горадам магдэбургскага права, скульптура княгіні Анастасіі Слуцкай у Слуцку, помнік Давыду Гарадзенскаму ў Гродне.
3. У ліпені 2018 эскіз помніка князю Гедыміну прайшоў узгадненне ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і на пасяджэнні Рэспубліканскага мастацка-
4. У верасні 2018 Сяргей Аганаў і Вольга Нячай пачалі выраб дэталёвай рабочай мадэлі помніка ў маштабе 1:4. На аснове гэтай мадэлі скульптурны камбінат адліваў бронзавы помнік.
Паралельна вялася праца па напісанні праектна-каштарыснай дакументацыі на выраб пляцоўкі, дзе непасрэдна быў усталяваны помнік, прадумвалася светлавое рашэнне.
Пастамент для помніка распрацаваў знакамiты беларускi архiтэктар Сяргей Багласаў, а кансультантам па гістарычнай дакладнасці і адпаведнасці ўсіх элементаў помніка стаў Мікалай Плавінскі.
5. Помнік быў выраблены за кошт пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў. Асноўным спонсарам стала прадпрыемства з замежным капіталам «Белтэкс Оптык», якое працуе ў Лідзе. Дырэктар прадпрыемства Алег Матусевіч расказаў Свабодзе, як ягоная кампанія стала спонсарам усталявання помніка вялікаму князю літоўскаму Гедыміну.
Рухавікамі працэсу стварэння і ўсталёўкі помніка Гедыміну сталі Лідскі райвыканкам і яго кіраўніцтва, архітэктар Сяргей Багласаў, скульптары Сяргей Аганаў і Вольга Нячай, гісторык Мікалай Плавінскі.
6. Агульным рашэннем навукоўцаў, скульптараў і кіраўніцтва Ліды прынятае рашэнне, што падрабязна распісваць тытул князя на помніку не мае сэнсу. Адно слова — Гедымін — ужо само па сабе брэнд беларускай гісторыі. Былі спрэчкі па напісанні: Гедзімін ці Гедымін.
Рэспубліканскі мастацка-
7. Акрамя імя князя на помніку будзе змешчаны сімвал «Калюмны» — старажытны герб усяго роду Гедымінавічаў, адзін з галоўных сімвалаў Вялікага Княства Літоўскага.
Герб «Калюмны» — адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага Княства Літоўскага: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе. Падобны герб сустракаўся на манетах ВКЛ, а таксама з гэтым сімвалам на сцягах літоўскія харугвы змагаліся пад Грунвальдам.
Цікава, што ў лютым гэтага года ў Гродне на раскопках у Старым замку археолагі знайшлі цагліну з «Калюмнамі». Цагліна датуецца канцом 14 стагоддзя — часам, калі замак у Гродне перабудоўваў Вітаўт.
8. Восенню 2018 года дызайнер Макс Пякарскі намаляваў для Symbal.by аўтарскі прынт «Вялікі Гедымін». На сайце Symbal.by і ў краме на пр-це Машэрава, 18 можна набыць гэтую цішотку ды новую серыю сувенірнай прадукцыі з выявамі элементаў скульптурнай кампазіцыі ў Лідзе.
9. У 2017 года ў Лідзе на будынку, размешчаным недалёка ад замка, з’явілася графіці з выявай князя Гедыміна. Яго аўтар — мясцовы мастак Сяргей Русак.
Мурал знаходзіцца на сцяне шматфункцыянальнага гандлёвага комплекса на бульвары Гедыміна.
10. Помнік Гедыміну быў усталяваны ў скверы на скрыжаванні вуліц Грунвальдскай і Замкавай каля паўночнай сцяны Лідскага замка 12 жніўня 2019 года. Замкавы мур за плячамі князя надаў яго постаці яшчэ большую значнасці ў вачах грамады.
Для жыхароў Ліды і турыстаў новы помнік ужо становіцца самым папулярным у горадзе месцам для фатаздымкаў.
ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.