На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.
Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble
Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзыдэнце Беларусі забраў у кампаніі SYMBAL.BY права на адміністраванне дамена symbal.by. Афіцыйны ліст пра гэта прыйшоў раніцай, 15 красавіка 2024 года. Афіцыйнай нагодай стала уключэнне сайта ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Мы ацэньваем гэта як грубае парушэнне свабоды слова і права на ўласнасць.
Што азначае гэтае рашэнне?
Сайты ў інтэрнэце звычайна маюць сервер, на якім непасрэдна захоўваецца змесціва сайта, і дамен — сімвальнае імя, якое лёгка запамінаецца і спрашчае доступ карыстальнікаў да сайта.
Мы падрыхтаваліся да такога развіцця падзей і загадзя пераехалі на серверы за межамі Беларусі, а таксама змянілі дамен на міжнародны — symbalby.com. Першапачатковы дамен symbal.by ужо даўно быў заблакаваны ў Беларусі, але заставаўся даступны з-за мяжы і праз VPN. Адпаведна, нашы інфармацыйныя рэсурсы працягнуць сваю працу.
ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.