fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Адказы на пытанні

На гэтай старонцы мы сабралі адказы на самыя папулярныя пытанні, што тычацца працы нашай крамы. Калі ласка, азнаёмцеся з гэтым падзелам, калі ў вас узніклі нейкія пытанні. Калі вы не знайшлі тут адказу на вашае пытанне, звярніцеся да нас любым зручным для вас спосабам і мы абавязкова вам дапаможам!

 

Ці можна набыць тавар у вашай афлайн-краме без замовы?

Мы працуем толькі анлайн.
 

Ці дастаўляеце вы тавары па Беларусі?

У сувязі з асаблівасцямі працы мытні, а таксама ў мэтах вашай бяспекі на дадзены момант мы не дастаўляем у Беларусь замовы, зробленыя праз наш сайт.
 

У якія тэрміны дастаўляюцца замовы і колькі каштуе дастаўка?

Сярэдні тэрмін дастаўкі ва ўсе краіны свету ад 7 да 20 працоўных дзён з моманту адпраўкі. Адпраўка пасылак ажыццяўляецца штодня па працоўных днях.
Дастаўка замоў на суму да 100$ каштуе 8$.
Пры замове на суму ад 100$ дастаўка бясплатная.
 

Хачу зрабіць замову, але маёй краіны няма ў спісе. Што рабіць?

Гэта значыць, што мы яшчэ не дадалі краіну ў спіс, або ў вашу краіну ўсталяваны нестандартны кошт дастаўкі ці дастаўка недаступная. Калі ласка, звяжыцеся з намі любым зручным спосабам, і мы падбярэм для вас аптымальны спосаб дастаўкі і выставім рахунак на аплату замовы.

 

Якім чынам можна аплаціць замову?

Аплаціць замовы можна праз сістэму PayPal. Для гэтага вам трэба мець акаўнт PayPal. Вы можаце аплаціць замову сродкамі з рахунку ў сістэме або з прывязанай банкаўскай карткі.
 

Што азначаюць статусы замоў у вас на сайце?

Агулам у нас наступныя статусы замоў:

  • Чакаецца аплата — вы зрабілі замову і выбралі аплату карткай, але яшчэ не аплацілі замову;
  • У апрацоўцы — мы атрымалі вашую замову, і яна апрацоўваецца нашымі менеджарамі;
  • На утрыманні — некаторых тавараў, якія вы замовілі, няма ў наяўнасці, апрацоўка вашай замовы адкладаецца да моманту, калі тавары з’явяцца;
  • Запакаваная — ваша замова сфармаваная і падрыхтаваная да адпраўкі;
  • Часткова запакаваная — некаторых тавараў, якія вы замовілі, няма ў наяўнасці, адпраўка замовы адкладаецца да моманту, калі тавары з’явяцца;
  • Адпраўленая поштай — ваша замова адпраўленая поштай. 
 
Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.