Алічбаваная выцінанка «Купалінка» (PDF)
Алічбаваная выцінанка «Купалінка» (PDF)Алічбаваная выцінанка «Купалінка» (PDF)Алічбаваная выцінанка «Купалінка» (PDF)Алічбаваная выцінанка «Купалінка» (PDF)Алічбаваная выцінанка «Купалінка» (PDF)
300$

Алічбаваная выцінанка «Купалінка» (PDF)

Код тавара: 6003

Афлайн- і анлайн-крама Symbal.by пад ціскам шматлікіх праверак спынілі сваю працу. На нашым сайце мы пакінулі некалькі электронных тавараў з сыходнымі макетамі і дызайнамі ў pdf-файлах, якія раней былі рэальнымі рэчамі: кнігі, паштоўкі, торбы, цішоткі ды іншае.

Вы можаце выбраць пэўную колькасць такіх тавараў і аплаціць карткай ці праз PayPal з любой краіны. Аплочаныя файлы будуць даступныя  ў асабістым кабінеце.

Набываючы гэтыя электронныя тавары — вы дапамагаеце нашай камандзе ў мінімальным фармаце працягваць сваю дзейнасць, весці сацыяльныя сеткі, аплочваць штрафы ды іншыя выдаткі для захавання кампаніі.

Чаму зачынілася крама чытайце тут.

Увага! Калі вы хочаце падтрымаць нас і за адзін тавар аплаціць большую суму, то выбярыце патрэбную колькасць, якая адпаведна будзе памнажацца на кошт тавара.

Алічбаваная выцінанка «Купалінка» раней выкарыстоўвалася намі для прынтоў на цішотках, а цяпер вы можаце выкарыстоўваць гэты дызайн у некамерцыйных мэтах — пампуйце сыходны вектарны файл.

Аўтар выцінанкі: Наталля Гамаюнава.

Пра выцінанку:

Мастацтва выцінанкі атрымае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. Такое рашэнне было прынятае на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.

Выцінанка — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ажурны ўзор выразаны з паперы, які атрымаў распаўсюд у Беларусі, Польшчы і Украіне. У Беларусь выцінанка прыйшла ў XIX стагоддзі. Найбольш пашыраныя аднаколерныя выцінанкі, але часам іх робяць з некалькіх пластоў паперы рознага колеру. Выцінанкамі афармляюць і аздабляюць жытло, інтэр’еры да святаў, асобныя прадметы. На захадзе Беларусі раней чорнымі або паліхромнымі выцінанкамі аздаблялі пабеленыя сцены ў хатах.

Аднавілася выцінанка напрыканцы ХХ стагоддзя як від дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і знаходзіць сабе месца ў сучасных праявах.

300$.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Маляванка для творчасці і натхнення «Мая Радзіма Беларусь» (PDF)
300$

«Мая Радзіма Беларусь» — гэта ўнікальная маляванка па-беларуску для творчасці, натхнення і адпачынку, вынік калектыўнай працы беларускіх мастакоў, дызайнераў, паэтаў і выдаўцоў.

Дадаць у кошык
Дзевяць алічбаваных беларускіх арнаментаў (PDF)
300$

Дзевяць алічбаваных беларускім арнаментаў, якія можна выкарыстоўваць для вырабу сувенірнай прадукцыі, адзення, стварэння новых дызайнаў і любых творчых мэтаў.

Дадаць у кошык
Алічбаваная выцінанка «Лёля» (PDF)
300$

Алічбаваная выцінанка «Лёля» раней выкарыстоўвалася намі для прынтоў на цішотках, а цяпер вы можаце выкарыстоўваць гэты дызайн у некамерцыйных мэтах — пампуйце сыходны вектарны файл.